Грамадства55

У Гомелі затрымалі за антыалкагольную кампанію

23 лютага ў Гомелі затрыманы тры актывісты кааліцыі «Наша альтэрнатыва», якія мелі намер правесці чарговую інфармацыйную акцыю ў межах грамадскай кампаніі «Хопіць піць — трэба жыць!».

У 12.20 каля ўнівермага «Гомель» актывісты пачалі раздаваць прахожым інфармацыйныя матэрыялы з заклікам «Хопіць піць — час сям’ю карміць і краіну бараніць!», а таксама віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны.

Ва ўлётцы змяшчалася інфармацыя пра шкоду алкаголю, пра тое, што п’яныя людзі не могуць быць абаронцамі, а, наадварот, самі знаходзяцца на мяжы бедства. «Абаронца Айчыны, звярні свой позірк на галоўнага ворага, які паражае наша грамадства знутры. Абарані дзяцей і іх будучыню ад атруты, алкаголь — зброя генацыду!» — сказана ва ўлётцы.

Праз дзве-тры хвіліны да арганізатараў акцыі падышлі супрацоўнікі спецназу.
Не назваўшы сябе і не растлумачыўшы прычыны сваіх дзеянняў, яны затрымалі маладых людзей і адвялі ў невядомым напрамку. Інцыдэнт здымалі на відэакамеру невядомыя аператары ў цывільным.

Яшчэ адзін чалавек у цывільным падышоў да незалежнай журналісткі Ларысы Шчыраковай і стаў перашкаджаць праводзіць відэаздымку. Пасля таго як у канфлікт умяшаліся калегі журналісткі, невядомы растлумачыў свае дзеянні жаданнем «пазнаёміцца з прыгожай дзяўчынай» і пайшоў.

Затрыманыя зараз знаходзяцца ў Цэнтральным РАУС, вядзецца разбор. «Міліцыя і ўлады — супраць антыалкагольнай кампаніі, гэта значыць яны за тое, каб людзі співаліся, — пракаментаваў БелаПАН сітуацыю па тэлефоне адзін з затрыманых, Канстанцін Жукоўскі. — Дый самі яны, напэўна, нямала ўжываюць, вось ім і не спадабалася наша акцыя. На нас складаюць рапарты, верагодна, за распаўсюджванне ўлётак».

Разам з Жукоўскім у аддзеле міліцыі знаходзяцца Дзмітрый Карашкоў і Андрэй Папоў.

Кампанія «Хопіць піць — трэба жыць!» стартавала ў Гомелі ў канцы студзеня. Яе арганізатары размяшчаюць у людных месцах горада, на прыпынках грамадскага транспарту, а таксама раздаюць прахожым друкаваныя інфармацыйныя матэрыялы пра шкоду п’янства. Паводле меркавання ініцыятараў кампаніі, апатыя і безыніціятыўнасць грамадства непасрэдна звязана з масавым п’янствам.

Каментары5

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць