Грамадства66

Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі імя Захаранкі «З адкрытым забралам»

У Мінску 24 лютага аб’яўлены лаўрэат прэміі імя Юрыя Захаранкі «З адкрытым забралам» — паводле вынікаў 2011 года ім стаў былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч.

Кіраўнік Цэнтра па правах чалавека Раіса Міхайлоўская зачытала ўрывак з выступлення Юрыя Захаранкі. У 1996 годзе ў віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны Захаранка, у той час кіраўнік МУС, сказаў калегам: «Я паднімаю келіх за тое, каб вам ніколі не даводзілася збіваць тых, хто хоча быць чалавекам ва ўласнай краіне, аддаваць чэсць таму, хто яе не мае, фальсіфікаваць справы ў дачыненні да тых, кім павінны ганарыцца».

Як адзначыла Міхайлоўская, удзельнікі камісіі былі аднагалосныя ў тым, што прэмія павінна быць прысуджана Мікалаю Статкевічу. «Гэты чалавек паказаў сілу, мэтанакіраванасць, мужнасць і трываласць. Ён з’яўляецца не толькі палітвязнем. У 1992 годзе ён быў ініцыятарам прысягі ваеннаслужачых на вернасць Беларусі пад бел-чырвона-белым сцягам. З таго часу ўсе ваеннаслужачыя прымаюць прысягу на вернасць не Савецкаму Саюзу, а Рэспубліцы Беларусь», — нагадала яна.

Дыплом аб узнагароджанні Статкевіча прэміяй атрымала жонка палітыка Марына Адамовіч. Уручаў дыплом леташні лаўрэат Уладзімір Някляеў. «Калі б цяпер былі рыцарскія часы, то з поўнай упэўненасцю на гербе Мікалая Статкевіча быў бы выгравіраваны дэвіз: «Рыцар без страху і папроку», — сказаў Някляеў. Ён адзначыў, што даслаў у турму, дзе ўтрымліваецца Статкевіч, свой новы зборнік паэзіі, аднак той вярнуўся з пазнакай цэнзара, што ў зборніку змешчаны «антыдзяржаўныя вершы». Някляеў паведаміў, што Статкевіча павіншаваў кароткім вершам Рыгор Барадулін.

Паводле слоў Марыны Адамовіч, Статкевіч знаходзіцца ў турме ў Магілёве. Яму дазволены прагулкі толькі ў суправаджэнні ахоўніка з сабакам. «Тым не менш Мікалай гуляе з сабакамі, таму што ён заўсёды любіў сабак», — сказала яна. Статкевіч утрымліваецца ў двухмеснай камеры, адзначыла жонка палітыка.

Прэмія імя Юрыя Захаранкі «З адкрытым забралам» уручаецца праваабаронцамі і аргкамітэтам па стварэнні руху ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане «Абаронцы Айчыны». У розныя гады яе лаўрэатамі былі палітык і генерал Валерый Фралоў, праваабаронца Гары Паганяйла, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, ветэран вайны ў Афганістане Аляксандр Камароўскі, журналіст Аляксандр Тамковіч, экс-кандыдат у прэзідэнты і паэт Уладзімір Някляеў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць