Усяго патроху

Больш за палову аўтобусаў не праходзяць дзяржтэхагляд у належныя тэрміны

Больш за 50% зарэгістраваных у Беларусі аўтобусаў не праходзяць дзяржаўны тэхнічны агляд ва ўстаноўленыя тэрміны,
паведаміў першы намеснік дырэктара УП «Белтэхагляд» Аркадзь Цэхавой 7 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«У краіне 43 тысячы зарэгістраваных аўтобусаў розных класаў (ад мікрааўтобусаў да турыстычных). Зразумела, што далёка не ўсе з іх эксплуатуюцца. Але па лічбах у 2011 годзе тэхагляд у належныя тэрміны прайшлі менш як 50%, а 30% транспартных сродкаў не могуць прайсці тэхагляд з першага разу. Найбольш распаўсюджанымі недахопамі з’яўляюцца нездавальняючае абсталяванне салона, няспраўнасць тармазной сістэмы, няспраўнасць сілавых элементаў каркаса кузава», — сказаў Цэхавой.

На яго думку, ДАІ павінна весці ўзмоцненую працу па выяўленні такіх транспартных сродкаў, бо многія свядома пазбягаюць праходжанне тэхагляду. У той жа час, адзначыў намеснік дырэктара, транспартны сродак, які не адпавядае тэхнічным нормам, транспартны сродак не перашкаджае парушальнікам займацца перавозкай пасажыраў.

«Праблем з праходжаннем дзяржтэхагляду не можа ўзнікнуць ніякіх, па краіне функцыянуюць больш як 200 нашых станцый. Да таго ж праходзіць тэхагляд у нас даволі выгадна па цяперашняй сітуацыі і ў фінансавым плане. Праверыць тармазы ў нас каштуе 22 тысячы рублёў, зрабіць поўны тэхнічны агляд — 60 тысяч», — адзначыў Цэхавой.

Каментары

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць