Эканоміка44

Багданкевіч: Нацбанку варта было б надрукаваць купюру 1 млн рублёў

Самая буйная беларуская банкнота з тых, што знаходзяцца ў абарачэнні, магла быць у 500 тысяч ці нават у 1 мільён рублёў.
Такое меркаванне выказваюць эксперты, каментуючы па просьбе БелаПАН выпуск Нацбанкам новай купюры ў 200 тысяч рублёў, прэзентацыя якой адбылася ў Мінску 12 сакавіка.

Паводле меркавання эканаміста Сяргея Чалага, Нацбанку нічога не перашкаджала выпусціць у абарачэнне банкноту наміналам больш за 200 тысяч рублёў. «Мне здаецца, можна было б выпусціць купюру наміналам у 500 тысяч рублёў. Менш было б у абарачэнні грошай у фізічным аб’ёме», — адзначыў ён.

Былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што самая буйная банкнота магла быць і ў 1 мільён рублёў. «Што такое самая буйная купюра ў 25 долараў? Мне здаецца, яе кошт павінен раўняцца 100 доларам, а гэта ўжо больш за 800 тысяч рублёў», — падкрэсліў ён.

У сваю чаргу фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра «Альпары» ў Мінску Вадзім Іосуб лічыць, што Нацбанк, хутчэй за ўсё, разглядаў магчымасць увядзення купюры большым наміналам, чым 200 тысяч рублёў. «Выпуск новай купюры ставіць пэўную кропку ў інфляцыйных і дэвальвацыйных працэсах, якія ўжо адбыліся. Але чым большым быў бы намінал новай купюры, тым больш песімістычных водгукаў за гэтым было б услед: маўляў,

сітуацыя настолькі пагоршылася, што прыйшлося выпускаць такую купюру», — не выключае Іосуб.
Верагодна, менавіта таму Нацбанк і спыніўся на максімальным намінале ў 200 тысяч рублёў, дадаў ён.

Гэты пункт гледжання не падзяляе намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Георгій Грыц.

«Новыя купюры ў 500 тысяч рублёў, 1 мільён рублёў — гэта шлях у нікуды. Трэба думаць не пра друкаванне новых грошай, тым больш гэта дарагое задавальненне», — падкрэсліў Грыц.

На думку эксперта, калі інтэграцыйныя адносіны Беларусі з краінамі Мытнага саюза будуць развівацца тымі ж тэмпамі, што і цяпер, то, хутчэй за ўсё, у сярэднетэрміновай перспектыве на Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) з’явіцца зусім новая валюта.

«Беларусь, Расія і Казахстан дамовіліся аб правядзенні ўзгодненай грашова-крэдытнай палітыкі. І логіка падказвае, што інструментам гэтай палітыкі павінен стаць адзіны плацежны сродак. Таму ўводзіць новыя купюры, штампаваць манеты бессэнсоўна, таму што, магчыма, ужо праз 5 гадоў у нас будзе новая валюта», — падкрэсліў Грыц.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю12

«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю

Усе навіны →
Усе навіны

«Лічыў, што так дапамагу ўкраінцам». 21-гадовы экс-палітвязень Кірыла Балахонаў расказвае, як змагаўся з расійскім нашэсцем праз TikTok і Telegram1

Аўтару мема пра «самыя сучасныя трафікі» знайшлі новую пасаду4

«Да банка ёсць пытанні». Беларус праверыў уклад, адкрыты 17 гадоў таму на дзіця, — што пайшло не так?3

Беларус здымае відэа, як крадзе адзенне і падроблівае дакументы ў Польшчы. А як запахла смажаным, то кажа: усё дзеля лайкаў7

Валярына Кустава развітваецца з «Белсатам»24

Украіна вярнула «Байрактары» на фронт

«Я служу два дні на месяц». Беларус расказаў пра сваю службу ў арміі ЗША і заробак13

У беларуса, які пакалечыў паўтарагадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, выявілі шызафрэнію

Шыталь адказаў Каліну: Беларус-гараджанін у Беластоку ахвотней пойдзе на канцэрт у клуб, а не паездзе слухаць народны хор7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю12

«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць