Грамадства77

Жанне Літвіной патлумачылі, чаму яе не выпусцілі за мяжу + фота дакумента

Жанна Літвіна наведала АГіМ Савецкага раёна, а ГА «БАЖ» накіравала афіцыйныя звароты кіраўнікам Генеральнай пракуратуры РБ, Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС РБ, а таксама Дзяржаўнага памежнага камітэту РБ.

Да ўсіх лістоў прыкладаецца тэкст заявы БАЖ ад 15 сакавіка з нагоды абмежавання выезду за межы РБ шэрагу сябраў арганізацыі.

Начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксея Бегуна і старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігара Рачкоўскага ГА «БАЖ» просіць «паведаміць, якая дзяржаўная ўстанова і на якой падставе прымала рашэнне абмежаваць выезд з краіны сябрам ГА “БАЖ”», а таксама «прыняць усе неабходныя меры для аднаўлення іх правоў і недапушчэння парушэння канстытуцыйнага права грамадзян Беларусі на выезд у будучым».

Генпракурора Аляксандра Канюка журналісцкая арганізацыя заклікае не толькі аднавіць правы нявыязных, але і «вынесці прадпісанні кампетэнтным дзяржаўным органам і іншым арганізацыям аб неадкладным ліквідаванні парушэнняў заканадаўства, прычын і ўмоваў, што спрыяюць гэтым парушэнням», а таксама «папярэдзіць службовых асоб аб недапушчальнасці паўторнага здзяйснення альбо падрыхтоўкі да здзяйснення імі супрацьпраўных дзеянняў».

Сёння старшыня ГА «БАЖ» наведала АгіМ (Аддзел па грамадзянству і міграцыі) Савецкага раёна Мінска. Адказу на галоўнае пытанне — кім прынята рашэнне пра абмежаванне выезду Ж. Літвіной і на якой падставе — яна так і не атрымала. Затое ёй была выдадзеная на рукі «Даведка (выпіска) з банка дадзеных аб грамадзянах РБ, права якіх на выезд з РБ часова абмежаваны».

З дакумента вынікае, што звесткі, якія сталі падставай для абмежавання яе выезду, падало Міністэрства юстыцыі РБ 5 сакавіка.

«Такія звесткі могуць быць пададзеныя Міністэрствам юстыцыі толькі ў тым выпадку, калі судом узбуджана справа аб банкруцтве альбо эканамічнай няздатнасці юрыдычнай асобы, — пракаментаваў змест “выпіскі” намеснік старшыні ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец. — Але гэта нонсэнс — каб сам даўжнік не ведаў пра пачатак такога працэсу. Таму накіраванне звестак Мінюстам, мякка кажучы, памылковае. Натуральна, гэта будзе абскарджвацца».

Нагадаем, што пачынаючы з 11 сакавіка ўжо 5-і сябрам ГА «БАЖ» — старшыні арганізацыі Жанне Літвіной, а таксама Валянціну Стэфановічу, Андрэю Дынько, Міхасю Янчуку і Гары Паганяйлу – не дазволілі выехаць за межы Беларусі на невядомых падставах. Даведка, якую выдалі на рукі Гары Паганяйлу, па змесце аналагічная той, што атрымала сёння Жанна Літвіна.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць