Усяго патроху4242

Бабкі папілены: добраўпарадкаванне ў Смаргоні

Смаргонь у чарговы раз атрымала «прыз».

Смаргонь у чарговы раз атрымала «прыз».

Горад увайшоў у спіс самых дагледжаных паселішчаў Беларусі. На паперы ўсё цудоўна, а насамрэч? Насамрэч слова «дагледжанасць» можна разумець па-рознаму. Можна даглядаць тое добрае, што маеш. Можна гэта прыбраць — і чысценька, і клопату няма… Гутарка зноўку пра дрэвы.

Да нядаўняга часу горад Смаргонь быў «зялёным» горадам. Старажылы ўзгадваюць: раней можна было ў дождж без парасона дайсці пад шатамі дрэваў ад першай школы да касцёла і не змокнуць.
Галіны на людзей не падалі, абыходзілася без траўмаў. Дрэвы прыбралі.

Па некаторых падліках мясцовых жыхароў, у цэнтры Смаргоні спілавалі палову зялёных насаджэнняў. Фарміраваць крону «слупочкам» — гэта проста, мазгі напружваць не прыходзіцца. Прыгожа не прыгожа — іншая справа. Затое чысценька.

Чысценька стала і ў скверы па вуліцы Матросава ў Смаргоні. Убога, праўда. І вусцішна. Падобна на Хатынь.

Пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурса, безумоўна, без узнагарод не застануцца. Кожны населены пункт у залежнасці ад катэгорыі атрымае ад 800 да 8000 базавых велічынь. Бабкі папілены? Бабкі папілены. Смаргонцы прачынаюцца пад гукі бензапілы, затое ўсё чысценька.

Парыжане спакойна і свабодна гуляюць пад векавымі дрэвамі ў Люксембургскім садзе і ў садзе Цюільры. Смаргонцы будуць гуляць паміж панэльнымі шматпавярховікамі: мясцовыя чыноўнікі хутчэй уключаюць бензапілу, чымсьці мазгі і веданне асноў ландшафтнага дызайну. Вельмі шкада. Унукам будзе сорамна.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»17

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала8

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў11

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»17

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць