Улада88

Русага, які «здзекаваўся з сялян», зрабілі віцэ-прэм’ерам

В.а. абавязкі міністра сельскай гаспадаркі стаў Леанід Марыніч.

Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні. Ён назначыў:

Русага Міхаіла Іванавіча — намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь [варта адзначыць, што Русага ў 2003 года Лукашэнка зняў з пасады міністра за «здзек з сялянаў», але ў 2010 годзе ён вярнуўся назад ва ўрад — НН],

Марыніча Леаніда Адамавіча — в.а. абавязкі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь,

Арчакова Уладзіміра Юр’евіча — начальнікам упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці,

Сіняўскага Вадзіма Іванавіча — начальнікам Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў,

Краўцова Алега Эдуардавіча — старшынёй Рэспубліканскага працоўнага арбітражу.

Лукашэнка таксама даў згоду на назначэнне:

Купчыной Алены Мікалаеўны — намеснікам міністра замежных спраў,

Шматава Сяргея Мікалаевіча — старшынёй Браслаўскага райвыканкама,

Крывогіна Аляксандра Мікалаевіча — начальнікам галоўнага ўпраўлення контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь,

Пакумейкі Аляксандра Юр’евіча — начальнікам галоўнага ўпраўлення абароны канстытуцыйнага ладу і барацьбы з тэрарызмам КДБ Рэспублікі Беларусь,

Талсташова Аляксандра Алегавіча — начальнікам галоўнага ўпраўлення па контрразведвальнаму забеспячэнню праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ Рэспублікі Беларусь,

Вараксы Уладзіміра Уладзіміравіча — дырэктарам Дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У сувязі са змяненнем формы ўласнасці прадпрыемстваў Лукашэнка даў згоду на назначэнне:

Аношкі Аляксея Дзмітрыевіча — генеральным дырэктарам Беларускага дзяржаўнага аб’яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і адходаў чорных і каляровых металаў — дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Белдругасчормет»,

Касцюкевіча Васіля Васільевіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «СветлагорскХімвалакно»,

Масіенкі Юрыя Іванавіча — дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «АГАТ — сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынга «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання».

Звяртаючыся да Міхаіла Русага, Аляксандр Лукашэнка адзначыў:

«Назначаючы вас на гэту пасаду, я ніколькі не вагаўся, таму што вам не проста не трэба будзе ўваходзіць у курс справы, а вы дасканала ведаеце асноўную сваю зону адказнасці — аграпрамысловы комплекс, які ўключае не толькі сельскую гаспадарку».

Ён падкрэсліў, што сельская гаспадарка з’яўляецца перспектыўнай экспартаарыентаванай галіной для краіны. Актуальнай застаецца задача па выхаду на $5–7 млрд. экспарту сельгаспрадукцыі за пяцігодку. «Тэмпы значныя, але забяспечыць высокі ўзровень будзе няпроста», — сказаў ён.

«Я вельмі спадзяюся, што тыя канкрэтныя праекты і праграмы, пра якія мы з вамі дамаўляліся ў полі, на ферме, на канкрэтных аб’ектах, будуць рэалізаваны яшчэ хутчэй, чым мы планавалі тады», — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што на пасаду міністра сельскай гаспадаркі і харчавання павінна быць прапанавана «моцная кандыдатура, якая не ўступае ранейшаму міністру».

Каментары8

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць