Грамадства4242

Міліцыянт, які прапусціў Канавалава ў метро, асуджаны на 3 гады

Пра гэта паведаміла БТ у фільме «Метро», прысвечаным тэракту ў мінскім метрапалітэне.

Віталя Рагачэўскага асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі. Пра гэта паведаміла БТ у фільме «Метро», прысвечаным тэракту ў мінскім метрапалітэне.

Асуджаны міліцыянт стаяў на ўваходзе на станцыю метро «Фрунзенская» 11 красавіка 2011 года.
Побач з ім праходзіў Дзмітрый Канавалаў з сумкай, што можна ўбачыць на відэа з камер назірання, але міліцыянт нават не звярнуў на яго ўвагі. За гэта на міліцыянта пачалі асобную крымінальную справу. 1 лютага 2012 года яго асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі.

Варта адзначыць, што ніколі раней тэрактаў у метро не здаралася, таму міліцыя звяртала ўвагу пераважна на парадак і хуліганаў.

Нагадаем, што 12 студзеня 2012 г. на 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення быў асуджаны Руслан Сініцын. Ён не ўзяў у 2009 г. адбіткі пальцаў у прызыўніка Дзмітрыя Канавалава. Эксперт не толькі тады не правёў дактыласкапію, але і выдаў маладому чалавеку даведку аб тым, што той прайшоў такую працэдуру раней.

Каментары42

Цяпер чытаюць

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута расказаў пра агледзіны Някляева ў 2010 годзе3

Закрылася ютуб-шоу «Мне таксама не падабаецца»15

Папулярны італьянскі востраў абмяжоўвае памер турыстычных груп3

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі1

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску2

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?4

Ці могуць па камерах на запраўках праверыць тэхагляд і аштрафаваць?

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай42

Іван Краўцоў напісаў навуковы артыкул пра каханне, у якім падзяліўся ўласным досведам22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць