Грамадства66

Бацька Статкевіча: Мае нервы ўжо не вытрымліваюць

«Я ведаю, што мой сын ніякіх прашэнняў ніколі не падпіша, — перакананы Віктар Паўлавіч. — Мікола мне казаў, што не зробіць гэтага нават пад пагрозаю смерці, бо ён — ніякі не злачынец. І мне калісьці наказваў ні ў якім разе не прасіць за яго, калі раптам на мяне будуць ціснуць».

Аднак, як прызнаецца Віктар Паўлавіч, была б яго бацькоўская воля, сёння ён пагадзіўся б, каб Мікола напісаў прашэнне: «Гэта ж мой сын. Мне шкода, што так мінае яго жыццё. Ён не можа бачыць сваіх дзяцей, жонкі. Ды і я ці ўжо ўбачу яго… Але, канечне ж, ён мяне не паслухае».

Галоўнае, што турбуе сёння бацьку, гэта невядомасць таго, што насамрэч адбываецца з яго сынам. Віктар Паўлавіч кажа, што ад яго многае хаваюць, усяго не гавораць, каб не расстройваць: «Я толькі нядаўна даведаўся, што ў камеры з маім сынам два месяцы знаходзіўся хворы на сухоты, і што нядаўна Міколу рабілі здымкі лёгкіх, пра вынікі якіх не паведамляюць… Ну, гэта ж бесчалавечна! Гэта сапраўднае зверства!.. Мае нервы ўжо не вытрымліваюць…»

***

26 мая 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў Мікалая Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд прыйшоў да высновы, што менавіта Статкевіч разам з яшчэ адным кандыдатам у прэзідэнты, Дзмітрыем Усам, «рыхтавалі масавыя беспарадкі» і ўзначальвалі «бясчынствуючы натоўп» падчас шэсця па праспекце Незалежнасці 19 снежня 2010 года.

12 студзеня 2012 г. Статкевіч быў пераведзены на тры гады на турэмны рэжым.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам1

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам

Усе навіны →
Усе навіны

Польская пракуратура пацвярджае, што напад на расійскага апазіцыянера Волкава рабіўся «пад уплывам» Леаніда Неўзліна3

Лукашэнка прыгразіў ураду адказнасцю за «свавольствы» з цэнамі5

Украіна ракетным ударам пакінула расійскую элітную брыгаду марпехаў без камандавання4

Ілан Маск заявіў, што штучны інтэлект ужо сёння разумнейшы за большасць людзей5

Зяленскі прапанаваў узначаліць урад Украіны Юліі Свірыдзенка

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго12

Лукашэнка праверыў фізпадрыхтоўку генералаў. «Усе паказалі толькі выдатныя вынікі»17

У Краматорску збеглі з-пад украінскага канвою чацвёра расійскіх вайскоўцаў3

На раскопках у Крэўскім замку знайшлі некалькі кукуцяў. Што гэта такое?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам1

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць