Усяго патроху5656

Беларускія карыстальнікі «Вконтакте» выкрываюць педафілаў

І выкладаюць відэа размовы з імі ў інтэрнэт.

«Паляўнічыя» на педафілаў ствараюць на сайце знаёмстваў анкету дзяўчынкі/хлопчыка 12-14 гадоў.
І чакаюць прапановаў сустрэцца для сэксу, пры гэтым акцэнтуючы ўзрост.

Калі перапіска з непрыстойнымі прапановамі працягваецца, то дамаўляюцца на сустрэчу.
Аднак замест чаканай «лаліты» няўдалых педафілаў чакаюць дужыя хлопцы.

«Мы прыходзім, каб расчараваць педафіла і крыху з ім пагутарыць», — заяўляюць стваральнікі суполкі «Стоп Выблюдкі».
Пры гэтым падкрэсліваюць, што ў дачыненні да патэнцыйнага педафіла гвалт не ўжываецца. «Мы адно здымаем сустрэчы на відэа, патрабуючы прызнанняў і прабачэнняў».

На дадзены момант у суполцы ёсць 3 відэазапісы такіх размоваў.
На ўсіх – мужчыны 35-40 гадоў. Аднаго «няўдалага» педафіла ўжо распазналі, указалі яго імя і прозвішча. Яшчэ адзін аказаўся былым «афганцам» (паказаў сваё пасведчанне). Дарэчы, «афганец» выбачыўся і нават «падзякаваў, што мазгі ўправілі», расказвае мадэратар суполкі.

Вось што апавёў «Нашай Ніве» аўтар ідэі, зарэгістраваны пад нікам «Стоп Выблюдкі» (сапраўднае імя ён не паведаміў, бо не хоча славы і баіцца праблем з міліцыяй).

«Я доўгі час сачыў за працай нашых, калі так можна сказаць, калег з Расіі. Аднойчы іх відэа размясцілі на адным з беларускіх сайтаў.

Тады я пакінуў каментар са словамі «Можа і ў нас стварыць нешта падобнае?». Аднак ніхто мяне не падтрымаў, а нехта нават адказаў «Ды ў нас іх няма, яны ўсяго баяцца».

Мінуў месяц. У калегаў з Расіі выйшла новае відэа.

Пасля прагляду я вырашыў усё ж паспрабаваць стварыць анкету дзяўчынкі 14 гадоў.
Дадаў пару фотак.

Праз нейкі час мне напісалі каля 20-ці чалавек! Траціна з іх у адкрытую казалі, што хочуць сэксу.

Пасля словаў «мне ўсяго 14 гадоў» нехта папрасіў прабачэння і перастаў пісаць. А нехта працягваў, кажучы «Ну і што? Мяне гэта зусім не засмучае!».
Вось такіх людзей мы і ловім».

Па словах аўтара ідэі, адзін з «педафілаў» прасіў выдаліць відэа, але яму адмовілі. «На жаль ці на шчасце, я ўсё менш шкадую такіх людзей. Аднак усё, што мы робім, застаецца ў кадры.

Мы не выкарыстоўваем сілу. Мы робім гэта проста, каб быць хоць чымсьці карыснымі для грамадства».

Суполка «Стоп Выблюдкі» была створана 21 сакавіка 2012 года. Цяпер у ёй больш за 1000 удзельнікаў. Нядаўна з’явілася і рэгіянальная «філія» ў Віцебску.

Мы паразмаўлялі з адным з удзельнікаў суполкі «Стоп Выблюдкі» Аляксеем Лысым.

Наша Ніва: Аляксею, чаму вырашыў далучыцца?

Аляксей Лысы: Ніколі не трываў вычварэнцаў. Няхай гэта будуць «геі», «педафілы» ці нехта яшчэ. Бо калі праблему запусціць, вынікі будуць нашмат горшымі. А ў дадзеным выпадку некаторым «мазгі» на месца становяцца. Страхатэрапія, ці што.

НН: Геі, па-твойму, таксама вычварэнцы?

АЛ: Калі вы хочаце ведаць маё асабістае меракаванне, то так. Але гэта ніяк не тычыцца нашага праекта.

Зрэшты, на аўтараў ідэі абрынулася нямала крытыкі. Маўляў, гэта самасуд.
А яшчэ – правакацыя, бо 12-14 гадовых на сайтах «знаёмстваў» увогуле не павінна быць.

Аўтары, у сваю чаргу, заяўляюць, што яны не праяўляюць ініцыятыву, а наадварот, чакаюць прапановы ад карыстальнікаў сайтаў знаёмстваў. А паколькі фізічная сіла ў дачыненні да тых, хто прыйшоў на сустрэчу, не выкарыстоўваецца, наўрад ці можна назваць гэта самасудам.

Іншая рэч, калі чалавек просіць выдаліць уласнае фота ці відэа з сайта. Калі гэта не зроблена, ён мае права падаць на сайт у суд. Аднак наўрад ці тыя, хто «трапіў», захочуць агалошвання.

Як паведаміў Tut.by Алег Слепчанка, намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, гэтая акцыя не з’яўляецца ініцыятывай МУС. Хутчэй за ўсё, ініцыятарамі сталі неабыякавыя карыстальнікі інтэрнэту.

Асобна знятае відэа ці паказаная ў роліку перапіска яшчэ не доказ віны.

«Дадзеная група «Укантакце» не сказаць што дзейнічае не ў рамках закона, але на мяжы», — кажа Слепчанка.
Галоўнае, каб гэтыя маладзёны не ўчынілі «суд Лінча», засцерагае ён.

Што будзе далей з «педафіламі», — вырашыць народ, кажа Аляксей Лысы.
У рэальнасці, кажа ён, гэтыя людзі нагадваюць забітых няўдачнікаў, якія часцей за ўсё ў інтэрнэце выкладаюць не сваё фота.

Каментары56

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ6

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

ЦАХАЛ атакаваў штаб-кватэру праекта, які займаецца распрацоўкай ядзернай праграмы3

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй19

Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць63

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу11

Моцна вырасла колькасць аўтамабіляў на выезд з Беларусі2

Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»13

У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?1

У Малдове на гей-прайдзе зноў засвяціўся «старакаталіцкі святар» з Наваградка, пра якога не было нічога чуваць больш за 5 гадоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ6

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць