Грамадства11

Магілёў. Апазіцыя і ўлада адзначылі гадавіну Чарнобыля паасобку

У Магілёве 26 красавіка надвячоркам ля Крыжа памяці, што непадалёк ад паўднёва-ўсходніх гарадскіх могілак, два дзясяткі прадстаўнікоў апазіцыйных арганізацый згадалі ахвяраў чарнобыльскай трагедыі.

Памяць аб ахвярах Чарнобыля актывісты ўшанавалі хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да крыжа. Каля яго адбыўся непрацяглы мітынг. За грамадой апазіцыянераў здалёк са службовых машын назіралі міліцыянты. Інцыдэнтаў з імі не было.

У першай палове дня ля мемарыяльнага знаку «Мужнасць ліквідатараў чарнобыльскай катастрофы» прайшоў афіцыйны мітынг-рэквіем.
У ім узялі ўдзел кіраўнікі горада, прадстаўнікі сілавых структур, праўладных грамадскіх арганізацый, а таксама запрошаныя ліквідатары чарнобыльскай аварыі. На афіцыйным мерапрыемстве пераважала школьная моладзь.

Мемарыяльны знак «Мужнасць ліквідатараў чарнобыльскай катастрофы» знаходзіцца на ўскрайку гораду ў пасёлку Любуж, на тэрыторыі, дзе цяпер месцяцца карпусы псіхіятрычнай лякарні. Раней тут была клініка радыяцыйнай медыцыны, якую рэарганізавалі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА3

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі12

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта. Пра яго затрыманне паведамлялі і вясной, але тады адпусцілі5

Памёр Віктар Вабішчэвіч1

«Каркас улады агаліўся, і добра відаць, што складаецца яна пераважна з гаўна і палак»9

Былога афганца з Віцебска асудзілі да калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Беларуская спявачка Рыта Дакота атрымала расійскае грамадзянства пасля ўварвання Расіі ва Украіну7

Прадукты з цвіллю і чарвякамі. Санстанцыя праверыла крамы, на якія скардзіліся пакупнікі2

У Мінску прадаюць легендарны заамагазін8

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА3

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць