Улада55

На сустрэчы з Мядзведзевым гаварылі пра Бяляцкага

Прэзідэнт Расіі заявіў аб непрымальнасці пераследу палітычных апанентаў.

Беларуская праблематыка закраналася на пасяджэнні Савета па правах чалавека пры прэзідэнце РФ 28 красавіка.

Як вынікае са стэнаграмы пасяджэння, размешчанай на сайце Крамля, кіраўнік Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека Юрый Джыбладзэ заявіў, што Расія павінна рэагаваць на факты парушэння правоў чалавека ў краінах-партнёрах. Паводле яго слоў, расійскія дыпламаты часам робяць заявы аб сітуацыі з правамі чалавека ў іншых краінах зыходзячы з прынцыпу "вока за вока, зуб за зуб" — звяртаюць увагу на парушэнні толькі ў тых краінах, якія крытыкуюць Расію, у той час як парушэнні ў краінах-партнёрах застаюцца незаўважанымі, а крытыка ў іх адрас з боку міжнародных арганізацый расійскімі дыпламатамі блакіруецца.

У якасці прыкладу Джыбладзэ назваў Туркменістан і Беларусь.

Ён, у прыватнасці, указаў на сітуацыю з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім, які асуджаны на чатыры з паловай гады "за нібыта ўхіленне ад падаткаў, а на самой справе — за шматгадовую прынцыповую пазіцыю і працу ў галіне правоў чалавека". Для вырашэння гэтага пытання Расія амаль нічога не робіць, падкрэсліў Джыбладзэ і перадаў Дзмітрыю Мядзведзеву зварот членаў Савета па правах чалавека ў абарону Бяляцкага.

"Наша краіна, якая імкнецца мець вядучае становішча ў свеце, не можа і не павінна ігнараваць праблему правоў чалавека не толькі ў сябе дома, але і ў суседніх краінах. З таго, каму шмат дадзена і хто прэтэндуе на многае, і попыт большы, і адказнасць павінна быць больш сур'ёзнай", — перакананы праваабаронца.

У адказ на гэта Мядзведзеў заявіў, што не ідэалізуе працу Міністэрства замежных спраў. "МЗС у нас такое, якое ёсць. У яго ёсць і моцныя бакі чычэрынска-молатаўскай школы, і не вельмі моцныя. І я сам, як кіраўнік дзяржавы, неаднаразова да гэтай тэмы звяртаўся, але я ўсё-такі не магу згадзіцца вось з чым. Канешне, МЗС павінна займаць адэкватную пазіцыю, але лічыць, то МЗС кусае толькі тых, хто кусае нас, гэта не зусім справядліва", — лічыць прэзідэнт РФ.

Мядзведзеў нагадаў, што і яму асабіста, і МЗС даводзілася рабіць даволі жорсткія заявы, якія тычацца сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Прэзідэнт РФ, у прыватнасці, заявіў аб непрымальнасці пераследу палітычных праціўнікаў.

Трэба адзначыць, што Юрый Джыбладзэ з'яўляецца ў Беларусі персонай нон грата. 27 жніўня 2011 года, калі праваабаронца ехаў на цягніку ў Вільнюс, на мяжы з Літвой беларускія памежнікі паведамілі Джыбладзэ, што яму "забаронены ўезд у Рэспубліку Беларусь". "Для мяне відавочна, што забарона ўезду наўпрост звязана з маёй законнай прафесійнай праваабарончай дзейнасцю. Я разумею, што дзяржавы пакідаюць за сабой права не пускаць людзей на сваю тэрыторыю па меркаваннях бяспекі. Але ў Беларусі гэты механізм абсалютна непразрысты — незразумела, хто прымае рашэнне і як яго аспрэчваць, што супярэчыць нормам міжнароднага права" — так пракаментаваў тады сітуацыю расійскі праваабаронца

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА29

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны васьмікласнік у Гомелі ў гандлёвым цэнтры біў нагамі супрацоўнікаў міліцыі12

Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі1

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг3

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА29

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць