Усяго патроху11

Грамадскія актывісты зладзілі талаку на сядзібе садавода Івана Сікоры

Каля 20 чалавек сабраліся на талаку 29 красавіка на сядзібе садавода-селекцыянера Івана Сікоры ў вёсцы Малыя Алашкі Шаркоўшчынскага раёна (Віцебская вобласць).

У талацэ прынялі ўдзел краязнаўцы, мастакі, грамадскія актывісты з усяго рэгіёна. Прыехалі Ганна Базарэвіч з Браслава, Ада і Алег Райчонкі з Германавічаў, Зміцер Курцэвіч з Дзеркаўшчыны, Міхал і Лілія Гілі, Ігар Пракаповіч з Паставаў ды інш. Як распавяла грамадская дзяячка Ада Райчонак, удзельнікі талакі прыбралі смецце, адрамантавалі брамку, спілавалі сухія галіны з дрэў, пасадзілі кветкі. Калі мелі перапынак у працы, частаваліся гарбатай са старадаўняга самавару і пернікамі, што спякла Лілія Гіль.

Калі талака скончылася, выдавец Валер Булгакаў і гісторык Алесь Пашкевіч правялі прэзентацыю кніг і часопісаў «Архэ».

***

Іван Сікора нарадзіўся ў 1885 годзе ў вёсцы Малыя Алашкі (зараз Шаркоўшчынскі раён). У 20-я гады ХХ ст. працаваў настаўнікам; звольнены на загад польскіх уладаў, бо выкладаў па-беларуску. Пасля звальнення з настаўніцкай працы асвоіў працу садавода. Вывеў каля 500 гатункаў яблыні, 100 гатункаў ігруш, многія гатункі сліваў, бэзу, ружаў. У многіх садах нашага краю растуць яблыкі «Памяць Сікоры» – яны смачныя і добра захоўваюцца. Іван Сікора памёр у 1966 годзе. Некалькі год таму сябры культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча набылі хату садавода, падтрымліваюць там парадак.

Віктар Сікора, сын Івана, пры нямецкай акупацыі быў сябрам Саюза беларускай моладзі і Беларускай незалежніцкай партыі. Пасля прыходу Чырвонай арміі ўзначаліў антысавецкі партызанскі атрад. Адседзеў дзесяць год у ГУЛАГу, вярнуўся ў 1954 годзе. Жыў у Малых Алашках, памёр у 2008 годзе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely10

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

Аэрапорты Даніі і Нарвегіі прыпынялі працу праз з'яўленне вялікіх дронаў9

Пуцін даў расійскае грамадзянства былой памочніцы Байдэна7

Чыноўнік ад турызму наракае, што ў Беларусі вельмі кепскія гатэлі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць