Грамадства88

Дзень працы, які перацёк у Дзень Волі

Доўгі час Першамай быў тым днём, якім цяпер у Беларусі стаў Дзень Волі — днём выражэння народных патрабаванняў.

У Беларусі Першамай стаў афіцыёзным святам. Прафсаюзы ператварыліся ў прыдзяржаўную структуру. Яны перасталі быць аб’яднаннем працоўных, а сталі свайго роду прызначаным дзяржавай амартызатарам. Днём выражэння народных патрабаванняў у Беларусі стаў Дзень Волі. Між тым даўней у многіх краях такім днём быў акурат Першамай.

Гісторыя гэтага свята такая. 1 мая 1886 года сацыялісты, камуністы і анархісты Амерыкі арганізавалі масавыя акцыі з патрабаваннем 8-гадзіннага працоўнага дня. У Чыкага дэманстрацыя мясцовых рабочых набыла гвалтоўны характар, і паліцыя адкрыла агонь па дэманстрантах. Адбылося прыкладна тое, што ў Мінску 19 снежня 2010 года, толькі тэхналогіі разгону былі яшчэ не адпрацаваныя.

Праз тры гады Парыжскі кангрэс II Інтэрнацыяналу назваў 1 мая Днём міжнароднай салідарнасці працоўных усяго свету і прапанаваў штогод адзначаць яго дэманстрацыямі з сацыяльнымі патрабаваннямі.

Да Мінска новая хваля дайшла гадоў праз 10. Упершыню рабочыя адзначылі гэты дзень ў 1895 годзе маёўкай, у якой удзельнічала 40 працоўных. У 1896-1897 гадах у іх удзельнічалі ўжо каля 600 чалавек, праводзіліся яны нелегальна на кватэрах або за горадам. Рабочыя спявалі рэвалюцыйныя песні і бяседавалі. Царская паліцыя пераследавала ўдзельнікаў нелегальных маёвак.

Дзяржаўным святам Першамай стаў пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Сёння Першамай адзначаюць амаль у многіх краінах, у тым ліку ў Беларусі, Польшчы, Украіне, Літве, Латвіі. У Расіі гэта Свята працы і вясны. У Францыі – Дзень ландышаў. У ЗША гэта працоўны дзень.

Рух нацыянальнага вызвалення Беларусі амаль не выкарыстоўваў Першамая для правядзення вялікіх акцый пратэсту, бо гэты дзень у народу асацыяваўся з савецкай традыцыяй а афіцыёзам. Адносна вялікія, з удзелам некалькіх тысяч чалавек, маніфестацыі пратэсту адбыліся ў 1996, 1999 гадах. Тады іх арганізавалі сацыял-дэмакраты Міколы Статкевіча.

У Беларусі сёння дазволілі маёўкі афіцыйных прафсаюзаў у парках. Маёўку незалежных прафсаюзаў і левых партый забаранілі. Зусім як у царскія часы.

Каментары8

Цяпер чытаюць

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць10

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных9

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»41

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць10

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць