Здарэнні22

У Магілёве маладая маці падазраецца ў падмане органаў сацабароны на 40 млн

Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці распачало крымінальную справу ў дачыненні да магіляўчанкі 1986 года нараджэння, якая, як мяркуецца, па фіктыўнай даведцы аб нараджэнні двух дзяцей атрымала амаль 38 млн. рублёў дапамогі.

Як паведамілі ў Следчым камітэце, у красавіку 2009 года маладая жанчына, якая выхоўвала шасцігадовага сына, падала ў аддзел ЗАГС Магілёўскага гарвыканкама падробленыя дакументы аб нараджэнні дзвюх дзяўчынак. Фіктыўныя даведкі былі атрыманы ад не ўстаноўленай пакуль асобы. Жанчыне былі прызначаны ўсе належныя выплаты з лютага 2009 года. Толькі ў маі 2012 года супрацоўнікамі УКДБ па Магілёўскай вобласці і абласнога УУС быў выяўлены падлог. За гэты час жанчына атрымала ад органаў сацабароны 37.914.420 рублёў. Сёлета ў яе з'явілася другое "сапраўднае" дзіця.

Паводле слоў прадстаўніка СК, падазроная ў махлярстве ўжо выплаціла ўсю суму. Улічваючы гэтую акалічнасць, а таксама наяўнасць у жанчыны двух непаўналетніх дзяцей, адно з якіх немаўля, мера стрымання ў дачыненні да яе не абіралася.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі камандзір прынізіў кіраўніцтва Расіі: запісаў відэа з цэнтра горада, які Масква абвясціла «вызваленым»3

ЦАХАЛ пацвердзіў, што загінула 70 тысяч жыхароў Газы. Гэта ў 50 разоў больш, чым ад рук ХАМАСа ў дзень атакі на Ізраіль11

Расія пачала выкарыстоўваць ва Украіне шахеды, падключаныя да Starlink. Што вядома і чаму гэта небяспечна1

« 3‑4 лактацыі прыплоду, малака па 7000 літраў, памножыць на 3». Генерал Караеў патлумачыў сялянам, як вырошчваць цялят6

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам25

Вікторыю Кульшу вызвалялі з гіпсам на шыі: «Пералом пазванкоў — гэта вынік фізічнага гвалту ў калоніі»2

«Часы змяніліся». У Германіі заклікаюць да стварэння еўрапейскай атамнай бомбы9

У Кітаі пакаралі смерцю 11 членаў сіндыката Мін. Яны кіравалі скам-цэнтрамі і казіно ў М'янме

Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць