Свет66

Расійскія АМАПаўцы, збітыя апазіцыяй, атрымалі кватэры ў Маскве

Некаторыя з іх вырашылі не браць на акцыю каскі, таму і пацярпелі.

Шэсць супрацоўнікаў АМАП і паліцыі, якія пацярпелі падчас «Марша мільёнаў» 6 мая, без чаргі атрымалі кватэры. МУС дзякуе мэрыі, маскоўскія ўлады сцвярджаюць, што гарадскімі сродкамі міністэрства распарадзілася па сваім разуменні. Заяўнікі акцый пратэсту асцерагаюцца, што падобны палітычны жэст развяжа рукі паліцыянтам, якія абавязкова захочуць выслужыцца ў наступны раз.

Імёны людзей, якія атрымалі кватэры, не называюцца. У першыя дні пасля акцыі знайсці амапаўцаў у маскоўскіх шпіталях спрабаваў дэпутат Дзярждумы ад «Справядлівай Расіі» Ілья Панамароў, аднак жаданне «эсэра» сустрэцца з пацярпелымі супрацоўнікамі МУС не знайшло падтрымкі кіраўніцтва ведамства. Прадстаўнік прэс-службы ГУУС тады тлумачыў дэпутату, што «амапаўцы не хочуць сустракацца і размаўляць з аранжавай пагрозай».

Некалькі амапаўцаў сапраўды пацярпелі падчас супрацьстаяння на Малым Каменным мосце, але адбылося гэта з-за іх уласнай безадказнасці, упэўнены кіраўнік прафсаюза супрацоўнікаў паліцыі Масквы Міхаіл Пашкін.
Пасля акцыі 6 мая Пашкін сустракаўся з прадстаўнікамі розных падраздзяленняў паліцыі і абмяркоўваў з імі сітуацыю. Суразмоўцы з АМАПу распавялі Пашкіну, што
сярод байцоў ёсць «спартсмены», якія проста не надзелі каскі, адпраўляючыся на Балотную плошчу.

Амапаўцы, якія ведаюць пра манеры некаторых байцоў не апранаць абарону на акцыі, успрынялі ўзнагароджанне кватэрамі як анекдот, кажа Пашкін: «Яны не здзіўляюцца. Народ смяецца: пабег без каскі, атрымаў па башцы — і далі кватэру. Ну ёлкі-палкі! Я разумею, калі б Сабянін (мэр Масквы) даваў кватэры тым супрацоўнікам АМАПу, якія выязджалі ў Чачню, напрыклад. Гэта было б зразумела… Хоць і тут зразумела — гэта палітыка».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку2

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна17

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку10

Нобелеўская лаўрэатка Мачада змагла тайна дабрацца да Осла пасля некалькіх гадоў падполля7

ЗША захапілі вялікі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы3

Трамп: Зяленскаму трэба быць рэалістам, ва Украіне адбываецца маштабная карупцыя, час праводзіць выбары20

Сон ці фізічныя практыкаванні: што важней, калі не хапае часу на ўсё?

У Зямлі ёсць хвост, які цягнецца як мінімум на 2 мільёны кіламетраў2

«Польшча ўжо не тая». Беларусы, якія доўга не ездзілі на закупы, здзівіліся цэнам і новым правілам31

Сабаленка адказала, ці збіраецца яна пераходзіць з беларускага пад іншы сцяг12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку2

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць