Навука і тэхналогіі11

Чуткі: Facebook збіраецца купіць «Оперу»?

Гэта дазволіць кампаніі не распрацоўваць уласны браўзер з нуля.

Facebook вядзе перамовы аб куплі кампаніі-распрацоўшчыка браўзера Opera. Кошт Opera Software — менш за $ 700 млн. Пасля размяшчэння акцый Facebook на біржы гэта не праблема для Марка Цукерберга. Уласны браўзер дазволіць сацыяльнай сетцы заняць больш устойлівую пазіцыю на рынку. Канкурэнтам Facebook у барацьбе за актыў можа выступіць расійскі «Яндэкс», сцвярджае крыніца ў IT-галіне.

Facebook вядзе перамовы аб куплі нарвежскай кампаніі Opera Software, распрацоўніка праграмнага забеспячэння, у тым ліку інтэрнэт-браўзэра Opera. Кампанія Марка Цукерберга мае намер развіваць прадукт, які складзе канкурэнцыю Google, Microsoft, Mozilla і Yahoo! (нядаўна кампанія выпусціла браўзер Axis).

Цікавасць Facebook да Opera «несумненна, прымусіць панервавацца Google», піша рэсурс Pocket-lint. — Fле наўрад ці паўплывае на паказчыкі браўзэра Google Chrome у агляднай перспектыве.

«Facebook і Google. Убачым сутычку двух тэхналагічных гігантаў», — прадчувае Pocket-lint.

Па выніках мінулага тыдня браўзэр

Google Chrome ўпершыню абышоў па папулярнасці галоўнага канкурэнта — Microsoft Internet Explorer, заняўшы першае месца на сусветным рынку, сведчылі дадзеныя сэрвісу статыстыкі StatCounter. Доля Chrome па выніках тыдня ад 14 да 20 мая склала 32,76%, Internet Explorer — 31,94%.
Менш за паўгода таму браўзер Google Chrome змог упершыню абыйсці Mozilla Firefox, які цяпер займае трэцяе месца з 25,47%.

Opera значна адстае па папулярнасці — за гэтым браўзэрам толькі 1,74%.

Але ў Оперы адзін з самых папулярных у свеце мабільных браўзераў — Opera-Mini. Па дадзеных кампаніі, яе браўзерам штомесяц карыстаюцца 270 млн чалавек, а праграмай Opera-Mini у сакавіку 2012 года скарысталіся 168 млн карыстальнікаў.

Купля нарвежскай кампаніі дазволіць Цукербергу пазбегнуць выдаткаў на распрацоўку ўласнага браўзера з нуля.
Напярэдадні размяшчэння акцый на біржы Facebook казала аб маштабнай праграме паглынанняў на сусветным інтэрнэт-рынку. «У гэтым годзе кампанія плануе заключыць каля 20 пагадненняў», — абяцаў дырэктар сеткі па карпаратыўным развіцці Вон Сміт. У красавіку Цукерберг набыў Instagram за $1 млрд.

Кошт Opera па каціроўках на біржы ў Осла на апошняй гандлёвай сесіі складае прыкладна $ 670 млн.

Прадстаўнікі кампаній Facebook і Opera адмаўляюцца ад каментароў. «Стандартная палітыка кампаніі — не рэагаваць на рынкавыя чуткі, так што ў нас няма каментароў і на гэтую», — паведамілі ў Opera.

Іншы тэхналагічны блог Thenextweb правёў уласнае расследаванне. Па-першае, менеджмент нарвежскай кампаніі, піша Thenextweb, вядзе перамовы з патэнцыйнымі пакупнікамі і разглядае магчымасць уліцца «ў больш буйную прыватную або дзяржаўную кампанію». Па-другое, у кампаніі ўведзены мараторый на прыём на працу новых супрацоўнікаў.

Дасведчаная крыніца Thenextweb не змагла пацвердзіць, ці ідуць перамовы з Facebook, але дадала, што гэта «мае сэнс». Яна ж не выключае, што

на Opera могуць прэтэндаваць Google і расійскі «Яндэкс».
Прадстаўнік расейскай кампаніі заявіў Cnews, што не будзе каментаваць рынкавыя чуткі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Усе навіны →
Усе навіны

Створаны беларусам стартап панізіў акцыі Duolingo6

У Латвіі завялі крымінальную справу на мужчыну, які абражаў у цягніку ў Швейцарыі ўкраінска-беларускую сям'ю11

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?13

«Куды глядзіць санстанцыя?» У сталоўцы, дзе харчуюцца сляпыя людзі, прадаюць катлеты з сырым мясам10

У цягнік першага класа ў Германіі хтосьці падкінуў трох курэй. За інфармацыю абяцаюць 500 еўра5

За каву аштрафуюць? Як праходзяць рэйды на запраўках27

У Гродне 11‑гадовы школьнік згенераваў выяву бамжа на ложку ў кватэры — маці стрымгалоў кінулася дахаты і выклікала міліцыю6

У Мінску пачаўся фестываль шансону. Нявестка Лукашэнкі прывезла Шуфуцінскага38

У Турцыі забіты ўладальнік тэлеграм-канала «Утро Дагестан»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць