Меркаванні3333

Для каго прыдумалі такі расклад Гарадскіх ліній?

Чытач ставіць пытанне: чаму няма электрычак, якія б прыходзілі ў Мінск а 8.30 і выязджалі а 18.30?

У «НН» прыйшоў ліст ад жыхара Заслаўя, які падпісаўся Сяргей К. Адначасова ён даслаў свой зварот начальніку Беларускай чыгункі Анатолю Сіваку.

«Паважаны Анатоль Аляксандравіч!

Многія жыхары горада працуюць у Мінску. Гэтак жа як і ў Вас, у большасці з іх працоўны графік з 09.00. Толькі вязе іх да працоўных месцаў не службовы аўтамабіль з персанальным кіроўцам, а электрычка.

Шмат сказана чыноўнікамі і напісана ў прэсе аб гарадах-спадарожніках, але электрацягнікоў, якія прыбываюць на вакзал да 08.30 і едуць у зваротным накірунку ў 18.30, проста няма.

Праект «Гарадскія лініі», не хаваю, жыхароў горада парадаваў. Аднак, адпраўленне ў 07.21 і 08.53, скажыце, для каго?
Студэнты не паспяваюць, людзям якія працуюць у Мінску, застаецца альбо прыязджаць на гадзіну раней, альбо на гадзіну спазняцца.

Увечары такая ж сітуацыя: працоўны дзень, паважаны Анатоль Аляксандравіч, канчаецца ў 18.00. І вось зараз чалавек сутыкаецца з праблемай вяртання дамоў. Электрацягнік «Гарадскіх ліній» адпраўляюцца ў 18.22 (не ўсе паспяваюць) і ў 19.10 (трэба чакаць каля 40 хвілін).

Дык для каго, паважаны Анатоль Аляксандравіч, закуплены дарагія цягнікі, праведзена замена палатна, пабудаваны чыгуначныя станцыі, калі мы ездзім на маршрутным таксі?

З павагай, карэнны жыхар Заслаўя Сяргей К.»

* * *

Ад Рэдакцыі

Свае пытанні і прапановы па арганізацыі працы руху электрычак пасажыры могуць даслаць на электронны адрас Беларускай чыгункі. Як гэта зрабіць можна даведацца на сайце БЧ у раздзеле «Звароты грамадзян».

Каментары33

Цяпер чытаюць

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю49

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы заступіўся за Офіс Ціханоўскай14

Стась Карпаў расказаў пра ўласную траўму, звязаную з дыкам54

«Мы думалі, што гэта ненадоўга». Што беларусам трэба вынесці з тактоўных намёкаў літоўцаў пра мову61

У Мінску з'явілася алея аўтарскіх лавак, створаная па эскізах школьнікаў ШМАТ ФОТАЎ7

«У нас татальнае падзенне». Прадстаўніца дырэктарата Bysol пракаментавала скандал са Стрыжаком36

Літоўскае тэлебачанне падкрэсліла, што ні Ціханоўская, ні яе прэс-сакратарка дагэтуль не валодаюць літоўскай мовай89

Арышт, СІЗА і тры гады «хіміі» за 4 фота расійскай вайсковай тэхнікі. Мікіта Лосік расказаў сваю гісторыю2

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў9

Андрэя Стрыжака часова адхілілі ад кіравання «Байсолам»49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю49

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць