Спорт77

Палякі не раскусілі грэцкі арэшак

У Варшаве свята падпсаванае. Польшча — Грэцыя — 1:1.

У Варшаве свята. Пачаўся чэмпіянат Еўропы па футболе 2012. Але свята крыху падпсаванае. Гаспадары так і не змаглі атрымаць перамогу.

Стадыён патанаў у бела-чырвоных колерах. Футбалісты не маглі падкачаць заўзятараў. Палякі адразу ўзяліся за справу, яшчэ ў першую дзесяціхвілінку яны маглі выходзіць наперад, але бліскуча праявіў сябе грэцкі брамнік.

Першы гол Еўра быў забіты на 17-ай хвіліне, як мы і прагназавалі, дортмундская тройка прыняла ў гэтай атацы самы непасрэдны ўдзел. Блашчыкоўскі навесіў і Левандоўскі ў адзін тэмп, галавой накіраваў мяч у вароты.

Дарэчы, у 2010 годзе Левандоўскі гуляў у познаньскім «Леху» разам з нашым Сяргеем Крыўцом.

Палякі маглі забіваць яшчэ моманты былі. Пасля першага тайма лік лёгка мог быць 3:0, а мог быць і 1:1, калі б суддзя прызначыў пенальці ў польскія вароты пасля гульні рукой абаронцы «бела-чырвоных».

Перад гэтым грэкі апынуліся ў меншасці. Поле за два папярэджанні пакінуў футбаліст з цяжкавымоўным прозвішчам Сакраціс Папастатопулас. На імгненне падалося, што іспанскі рэферы Карлас Веласка згубіў кантроль над матчам, але своечасова прагучаў свісток на перапынак.

Багаты на падзеі выдаўся першы тайм. Яшчэ і дэбютную траўму першынства назіралі. Атрымаў яе Аўраам Пападопулас. Замяніў яго таксама Пападопулас, але Кірыякас.

Другі тайм для палякаў пачаўся з халоднага душу. Грэцкая атака была нечым падобная на тую, з якой забівалі і палякі. Прастрэл з флангу брамнік Шчэнсны няўдала гуляе на выхадзе і Дзімітрыёсу Салпінгідзісу не застаецца нічога як адправіць мяч у пустыя вароты.

Варта заўважыць, што нападаючы ПАОКа не правёў перад гэтым на полі і дзесяці хвілін.

Далей было болей. Салпінгідзіс не спыняўся на дасягнутым. На 68-ай хвіліне ён выскачыў адзін на адзін Шчэнсным. І брамнік палякаў заваліў «эліна». Законны пенальці і чырвоная картка для галкіпера.

На замену выйшаў запасны брамнік Цітань. Біць адзінаццаціметровы ўзяўся Карагуніс. Здавалася б, дасведчаны гулец, чэмпіён Еўропы, а нервы не вытрымалі. Ударыў слаба, бясхітрасна. Брамніку не склала асаблівай цяжкасці гэты ўдар выцягнуць.

Увогуле грэкі былі бліжэй да перамогі, чым гаспадары. Нават аднойчы яшчэ забілі, але гол жэўжыка Салпінгідзіс не быў залічаны праз афсайд. Нічыя — 1:1.

Відаць, палякі ад першай сустрэчы на Еўра чакалі большага, але грэцкі арэшак апынуўся куды крапчэйшым, чым чакалі многія.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу сабралася 2000 аўтамабіляў1

Ці вераць людзі, што Пратасевіч — агент разведкі? Вось рэакцыі ў сацсетках21

Навукоўцы знялі на відэа рыбіну, якая жыве на глыбіні больш за 8 тысяч метраў1

Украінцы падарвалі буйны нафтаправод пад Масквой4

Новы дзіўны трэнд: маладое пакаленне скупляе звычайныя камяні — навошта?4

У матчы «Іслачы» з «МЛ Віцебск» забілі вельмі кур'ёзны гол ВІДЭА2

«Калі замерзнеце — заходзьце да нас пагрэцца». Бібліятэкарка з Магілёва расказала, як змагла знайсці сябе ў прафесіі ў Польшчы5

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць