Сёлета літаратар і мастак Адам Глёбус чацьверты раз уручыў прэмію «Залатая літара». Ён выдае іх за найлепшую кніжку году акурат на Дзень Волі.
У 2006 г. найлепшай кнігаю, на думку Глёбуса, стаў «Беларускі эратычны фальклор». Атрымліваецца, што трэба было даваць прэмію беларускаму народу. А паколькі паводле апытаньняў «Нашае Нівы» сама варты званьня «народнага пісьменніка» Уладзімер Арлоў, то «Залатую літару 2006» атрымаў за народ ён. Пагатоў, як тлумачыць сам Глёбус, леташнюю кнігу вершаў Арлова «Паром празь Ля‑Манш», ён прачытаў з прыемнасьцю. Такім чынам адной прэміяй былі ўганараваныя і беларускі народ і Уладзімер Арлоў, як беларускі паэт.
Цырымонія ўручэньня 111 эўра (такі памер прэміі «Залатая літара») мелася адбыцца ў кавярні «Стары Менск». На жаль, кавярня тая, была зачыненая з нагоды маніфэстацыі на Дзень Волі. Пасьля кароткай цырымоніі ўручэньня ў вузкім коле, пісьменьнікі зь сябрамі далучыліся да калёны дэманстрантаў. А кавярні, крамы й «Макдоналдз», што месьцяцца на галоўным праспекце сталіцы, засталіся без нядзельнага прыбытку.
-
Маладая актрыса Коласаўскага тэатра, якая зачапіла людзей выказваннем пра беларускую мову, звальняецца
-
Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»
-
Мужчыны плачуць! Акцёр і музыка «Разбітага сэрца пацана» Павел Гарадніцкі зрабіў спектакль на вершы Мікіты Найдзёнава
Каментары