Грамадства33

Не член партыі, не з картай паляка

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні законапраект "Аб Следчым камітэце"

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў першым чытанні законапраект «Аб Следчым камітэце». Дакумент прадстаўляў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў.

Праект закона вызначае арганізацыйна-прававыя асновы дзейнасці СК — ад яго структуры да сацыяльнай абароны супрацоўнікаў. Дакумент устараняе «прабелы, якія цяпер ёсць у заканадаўстве», падкрэсліў Іпатаў.

Згодна з законапраектам, на працу ў СК не можа быць прыняты «грамадзянін, які раней учыніў злачынства, недзеяздольны або абмежаванай дзеяздольнасці, а таксама які адмовіўся ад праходжання спецыяльна прадугледжанай працэдуры».

Супрацоўнік СК не можа быць членам палітычнай партыі і грамадскага аб’яднання, якое мае палітычныя мэты, а таксама атрымліваць ад замежных дзяржаў перавагі, звязаныя з палітычнымі перакананнямі або нацыянальнай прыналежнасцю.
Законапраект прадугледжвае, што супрацоўнікі СК не могуць займаць іншыя аплачваемыя пасады, акрамя тых, якія звязаны з выкладчыцкай і навуковай дзейнасцю.

Дакумент вызначае паўнамоцтвы работнікаў СК, абставіны прымянення імі фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі.

У дэпутатаў узнікла шмат пытанняў да выкарыстаных у законапраекце фармулёвак, а таксама да момантаў, якія тычацца льгот для супрацоўнікаў СК, умоў прымянення імі фізічнай сілы і зброі, паўнамоцтваў часова адбіраць у грамадзян асабістыя аўтамабілі для службовых мэтаў.

Адказваючы на пытанне аднаго з дэпутатаў наконт сацыяльных гарантый для супрацоўнікаў СК, Іпатаў патлумачыў, што, паколькі камітэт фарміраваўся са следчых падраздзяленняў міліцыі, пракуратуры і іншых органаў, у законапраекце ўказваюцца сацыяльныя гарантыі, якія былі прадугледжаны для супрацоўнікаў гэтых сілавых структур. «Гэтую планку гарантый мы не маглі апусціць», — падкрэсліў Іпатаў.

Дэпутат Алена Дзікавіцкая ў сваю чаргу сказала дакладчыку: «Вам трэба наняць філолагаў, каб правільна сфармуляваць тэкст, таму што пакуль тут сэнс мяняецца ў залежнасці ад прачытання».

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі падкрэсліў, што разгляд законапраекта ў другім чытанні запланаваны на 27 чэрвеня, таму ў дэпутатаў будзе магчымасць за астатнія два тыдні ўнесці свае заўвагі і прапановы.

Пасля гэтага законапраект быў прыняты ў першым чытанні. За прыняцце прагаласавалі 72 дэпутаты, супраць — 14, устрымаліся — 19.

Каментары3

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць