Грамадства11

Віцэ- прэзыдэнт Эўрапарлямэнту: Лукашэнка мусіць адказаць Мілінкевічу

На 25 Сакавіка ў Беларусь прыехаў віцэ‑ прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Януш Анышкевіч. У нядзелю ён адказаў на пытаньні карэспандэнта «Нашай Нівы».

На 25 Сакавіка ў Беларусь прыехаў віцэ‑прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Януш Анышкевіч. У нядзелю ён адказаў на пытаньні карэспандэнта «Нашай Нівы».

«Наша Ніва»: Чаму Вы адгукнуліся на прапанову Аляксандра Мілінкевіча прыехаць у Менск на Дзень Волі?

Януш Анышкевіч: Для палякаў 25 Сакавіка — гэта ня толькі дзень свабоды Беларусі, гэты дзень нам нагадвае пра падзеі 1918 г. у Польшчы. Мы разам зь беларусамі змагаліся супраць бальшавікоў. У тыя часы Беларусь і Польшча былі вельмі падобныя, але гісторыя склалася так, што нашы народы пайшлі рознымі сьцяжынамі. Таму гэты дзень для нас мае вялікае значэньне. Канечне, я таксама прыехаў сюды, каб выказаць сваю падтрымку беларускай апазыцыі ў барацьбе за дэмакратыю. Гэта падтрымка ад ўсёй Эўропы.

«НН»: Ці мелі Вы падчас гэтага візыту нейкія сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйнай улады?

ЯА: У маіх плянах былі толькі сустрэчы з апазыцыйнымі палітыкамі. Я вельмі баяўся, што не змагу прыехаць у Беларусь. Летась у мяне была спроба прыехаць у Менск падчас прэзыдэнцкіх выбараў, але мяне банальна не пусьцілі. Таму зараз я не асабліва афішаваў свой візыт, каб не паўтарыўся леташні варыянт.

«НН»: Вы не баяліся трапіць у Беларусі за краты, як было з былым паслом Польшчы Марыюшам Машкевічам, якога летась пасадзілі на Акрэсьціна на 15 сутак?

ЯА: (сьмяецца): Я неаднаразова сядзеў у турмах падчас вайсковага становішча ў Польшчы (1981–1989). Так што для мяне турма ня ёсьць новым і жахлівым. Хіба турма ў Беларусі была б для мяне нечым невядомым.

«НН»: Ці адчуваецца, што Беларусь гатовая пайсьці на дыялёг з Эўропай?

ЯА: У Эўрасаюзе, асабліва ў Эўракамісіі, ёсьць такое адчуваньне, што зь Беларусьсю трэба мець дыялёг. Праблема ў тым, каб гэтым дыялёгам не легімітызаваць беларускія ўлады. Я мяркую, што пазыцыя Эўропы ў дачыненьні да Беларусі, мусіць быць падобнай да колішніх дачыненьняў між Эўропай і Польшчай часоў «Салідарнасьці», вынікам гэтага дыялёгу стала паступовае зьмякчэньне камуністычнага рэжыму ў Польшчы і яго далейшае падзеньне. Калі Аляксандар Мілінкевіч напісаў ліст Лукашэнку, то апазыцыя прадэманстравала сваю гатоўнасьць да дыялёгу. Мяне не зьдзівіла, што ваш кіраўнік яшчэ не адказаў на ліст, але ўрэшце ён будзе вымушаны гэта зрабіць. Зараз жа Эўропа мусіць найперш падтрымліваць незалежныя грамадзянскія і палітычныя структуры Беларусі.

«НН»: Як Вы лічыце, ці пачаліся ў Беларусі нейкія працэсы па выкананьні 12 патрабаваньняў Эўракамісіі?

ЯА: Пакуль няма ніякіх прыкметаў, што Беларусь сапраўды гатовая выканаць гэтыя пункт. Аднак, я пару дзён таму гаварыў з адным прадстаўніком Эўракамісіі, дык ён глядзіць на рэчы больш аптымістычна, ён чакае зьменаў да лепшага ў Беларусі. Пачакаем — убачым, але я пакуль ня бачу канкрэтных прыкладаў пазытыўных зрухаў. Сёньняшняя акцыя апазыцыі таксама гэта пацьвярджае. Калі б улада дала б безь перашкодаў правесьці апазыцыі Дзень Волі, то гэта быў бы маленькі крок да нейкіх пераўтварэньняў, але яшчэ недастатковы. Найбольш важным тут бы быў крок вызваленьня палітвязьняў, але, на жаль, мы гэтага ня бачым.

«НН»: Чаго Вы чакалі б ад акцыі апазыцыі?

ЯА: Я хацеў бачыць шмат людзей, каб я мог сказаць у Эўропе, што ў Беларусі моцны дэмакратычны рух, што беларусы хочуць дэмакратыі і ў іх не апусьціліся рукі. У прынцыпе, я гэта ўбачыў.

На 25 Сакавіка ў Беларусь прыехаў віцэ‑прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Януш Анышкевіч. У нядзелю ён адказаў на пытаньні карэспандэнта «Нашай Нівы».

«НН»: Што трэба рабіць беларускай апазыцыі, каб перамагчы?

ЯА: Найперш трэба аб’яднацца, бо ў Эўропы ёсьць патрэба мець аднаго партнэра ў Беларусі зь якім можна весьці перамовы, а не шматлікіх. У нас у Польшчы некалі была толькі «Салідарнасьць», былі нейкія дробныя арганізацыі, але яны ўсе далучыліся да «Салідарнасьці». На Захадзе ужо адзін беларус, які лічыцца палітыкам буйнага эўрапейскага маштабу — гэта спадар Мілінкевіч. Ён мусіць стаць цэнтральнай асобай, на якую б усе абапіралася ў беларускім дэмакратычным руху.

«НН»: У Вас ёсьць прагноз, калі ў Беларусі ўсталюецца дэмакратыя?

ЯА: Тое, што Беларусь будзе дэмакратычнай — гэта непазьбежнасьць. І я спадзяюся, што гэта здарыцца вельмі ўжо хутка.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Наталля Дуліна просіць дапамогі15

Залужны і Зяленскі застаюцца шалёна папулярнымі ва Украіне

Натхняльная навіна: «Наша Ніва» чэмпіён па адлічэннях ад падаходнага падатку5

Каранік прапанаваў праводзіць супраць падзяжу жывёлы «палітыку НЭП»5

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ4

Мерц: Магчымасцяў для дыпламатычнага ўрэгулявання ва Украіне больш няма2

У Гомелі мужчына парэзаў сабе шыю на прыпынку, сам не ведаючы навошта

ЗША павялічаць закуп ракет для «Пэтрыят» у 4 разы

Вучоныя: 75% выпадкаў раку страўніка можна прадухіліць з дапамогай простага лекавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць