Эканоміка

Беларусь не будзе ўводзіць утылізацыйны збор на аўто да ўваходжання ў СГА

Такая дамоўленасць дасягнута на сустрэчы кіраўнікоў урадаў Беларусі, Казахстана і Расіі ў Санкт-Пецярбургу 15 чэрвеня.

Беларусь і Казахстан не будуць уводзіць утылізацыйны збор пры ўвозе на сваю тэрыторыю ўжываных імпартных аўтамабіляў. Такая дамоўленасць дасягнута на сустрэчы кіраўнікоў урадаў Беларусі, Казахстана і Расіі ў Санкт-Пецярбургу 15 чэрвеня, паведамляе РІА Новости.

«Было прынята кампраміснае рашэнне, якое ўсіх задавальняла. Яно заключаецца ў тым, што нашы партнёры захоўваюць тыя меры тарыфнай палітыкі і тарыфнай абароны, якія дзейнічаюць цяпер», — паведаміў прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў пасля сустрэчы.

«На аснове гэтай формулы мы будзем працаваць пэўны час і пасля прымем канчатковае рашэнне, каб абараніць рынкі і не стварыць праблем для нашых партнёраў», — дадаў ён.

Як растлумачыла журналістам крыніца ў расійскай дэлегацыі, Беларусь і Казахстан змогуць захаваць ранейшыя меры абароны да свайго ўваходжання ў СГА.

Раней паведамлялася са спасылкай на Мінпрамгандаль РФ, што ўтылізацыйны збор пры ўвозе ў Расію і краіны Мытнага саюза аўтамабіляў можа быць уведзены ў жніўні 2012 года. Ён закліканы кампенсаваць зніжэнне ўвазных пошлін ад уваходжання РФ у СГА. Нагадаем, Расія павінна знізіць памер імпартных пошлін на аўтамабілі з цяперашніх 30 да 25%, а затым на працягу сямі гадоў — да 15%.

Раней першы віцэ-прэм’ер РФ Ігар Шувалаў паведамляў, што памер утылізацыйнага збору, які расійскі ўрад прапануе ўвесці ў якасці кампенсацыйнага механізму аўтапрама ва ўмовах СГА, будзе такі, што не дазволіць ужываным аўтамабілям паступаць на тэрыторыю Мытнага саюза. У сваю чаргу першы віцэ-міністр індустрыі і новых тэхналогій Казахстана Альберт Рау заяўляў, што збор для імпартных аўтамабіляў складзе ад 300 да 1 тысячы долараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах11

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Усе навіны →
Усе навіны

У ледавіку каля Антарктыды знайшлі цела навукоўца, які загінуў у 1959 годзе

У ЗША метэарыт упаў на дом. Навукоўцы сцвярджаюць, што ён старэйшы за Зямлю3

Медузы спынілі працу найбуйнейшай АЭС Францыі1

Дзяўчына расказала, як прыехала «біцца за кватэру» ў элітным ЖК Мінска, але ўсе раскупілі праз 15 хвілін22

Трамп на перамовах з Пуціным пастараецца вярнуць Украіне частку акупаваных тэрыторый4

Ціханоўскі адказаў на прэтэнзіі пра наведвання Крыма і працу з Ксеніяй Сабчак27

«Белавія» анансавала хуткія палёты на востраў Фукуок

У вёсцы пад Барысавам разам з полем зааралі адзіную дарогу. Адважны чалавек паехаў і загруз1

На гэтыя выхадныя ў Беларусі забілі на паляванні чатырох мядзведзяў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах11

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць