Грамадства1919

Лукашэнка: Адказнасць за бяспеку беларускай АЭС нясе Расія

Адказнасць за бяспеку будучай беларускай АЭС нясе Расія, заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з маладымі грамадазнаўцамі.

Лукашэнка лічыць беспадстаўнымі апасенні адносна бяспекі будучай станцыі. Ён абгрунтаваў гэта ў тым ліку тым, што па перыметры Беларусь ужо акружана дзейнымі АЭС: «Мы ў атачэнні гэтых станцый. Што ўжо баяцца? Мы ж будуем самую бяспечную станцыю, і адказнасць тут нясе і сваёй рэпутацыяй, і ўсім, чым толькі можна, Расія».

«Я наогул думаю пра тое, што гэты чарнобыльскі сіндром праходзіць, і не пры мне, дык пры якім іншым прэзідэнце вы будзеце будаваць у Беларусі яшчэ адну атамную станцыю»,
— прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

На яго думку, перашкодзіць будаўніцтву АЭС спрабуюць «у асноўным сілы, галасы якіх праплачаныя, самым звычайным чынам праплачаныя, і да гэтага падключана наша «пятая калона».

«Больш за ўсё літоўцы і палякі крычаць, — заявіў Лукашэнка. — Расіяне не крычаць, таму што гэта іх праект. Ім трэба даказваць усяму свету, што яны будуюць прыгожыя бяспечныя станцыі. Канкурэнцыя тут вялікая. Але давайце паглядзім з іншага боку: літоўцы сваю станцыю плануюць літаральна за пару кіламетраў ад нашай. Дык калі вы крычыце, што небяспечна, дрэнна і гэтак далей, чаму вы тут жа будуеце?.. Палякі дзве атамныя станцыі хочуць пабудаваць. Але ўся праблема ў тым, што мы тут іх апярэдзілі. Той, хто наперадзе, той выйграе. Мы атрымаем электраэнергію і можам прадаваць на рынкі не толькі ў Беларусі, але і побач. А гэта ж канкурэнцыя. І ў гэтай канкурэнтнай барацьбе ёсць людзі, якія прапіхваюць чыесьці інтарэсы. Не бясплатна. Гэта іх бізнес».

Каментары19

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зацвердзілі сакрэтныя будаўнічыя нормы12

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж53

«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»192

У Фінляндыі затрымалі былога вагнераўца, які прасіў прытулку. Ён ваяваў у Бахмуце2

Былы форвард зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб стаў бацькам1

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА43

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць