Грамадства55

Пасол Украіны ў Беларусі назваў «аранжавую рэвалюцыю» 2004 года путчам

27 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску адбылася прэзентацыя двухтомніка «Хроніка-2000. Украіна-Беларусь», выдадзенага ў межах праекта «Украіна — гісторыя вялікага народа».

Як сказаў падчас прэзентацыі пасол Украіны ў Беларусі Віктар Ціханаў, першая і адзіная канстытуцыя ва Украіне была прынятая ў 1996 годзе. «Яна практычна не зведала змяненняў — была спроба ў 2004 годзе, калі быў „аранжавы путч“. Тады некаторыя сілы дамаўляліся і спрабавалі змяніць канстытуцыю ў бок парламентарызму. Але, на жаль, было зроблена вельмі шмат парушэнняў, і Канстытуцыйны суд Украіны адмяніў усе дапаўненні, што былі зробленыя», — адзначыў Ціханаў.

Дарэчы, тлумачальны слоўнік рускай мовы Ожагава вызначае слова «путч» як «дзяржаўны пераварот, учынены групай змоўшчыкаў».

Пасол Украіны ў Беларусі паведаміў, што ва Украіне спецыялісты працуюць над праектам новай канстытуцыі. Паводле меркавання Ціханава, на працягу двух-трох гадоў яна будзе прынятая. «Будуць выбраныя лепшыя ўзоры сусветных законаў і прыцягнутыя сусветныя спецыялісты ў гэтым пытанні. Думаю, да года 2012–2015 новая канстытуцыя будзе прынятая. Калі не, то цяперашняя канстытуцыя зроблена настолькі добра, што можа працягваць працаваць і далей — з некаторымі змяненнямі і дапаўненнямі», — сказаў Ціханаў.

Ён лічыць, што канстытуцыя Украіны зменіцца ў бок развіцця парламентарызму, мясцовага самакіравання і ўдакладнення некаторых «размытых» палажэнняў цяперашняй. «Галоўнае — каб краіна была дэмакратычная, каб на чале яе стаяў народ, яго прывілеі, каб усё астатняе працавала на гэту ідэю», — падкрэсліў пасол.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Станцыю метро на праспекце Пераможцаў перадумалі будаваць?3

Станцыю метро на праспекце Пераможцаў перадумалі будаваць?

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»8

Расійскія і лукашэнкаўскія каналы распаўсюдзілі два фэйкі пра сустрэчу ў Белым доме. Паказальна, якія13

На ebay з'явіўся бабруйскі зефір. Цана шакуе6

Трамп спадзяецца зладзіць сустрэчу Зяленскага і Пуціна «ўжо на выхадных»3

«Усё забаранілі». У Гродне музыкі раней выступалі ў цэнтральных дворыках, а цяпер не будуць8

Украіна ўдарыла па нафтаправодзе «Дружба», пастаўкі нафты спыненыя8

Электрасамакаты ў Мінску ўжо не забава, а сродак транспарту

Трамп і Зяленскі завяршылі «вельмі добрую» двухбаковую сустрэчу5

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Станцыю метро на праспекце Пераможцаў перадумалі будаваць?3

Станцыю метро на праспекце Пераможцаў перадумалі будаваць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць