Грамадства88

Лукашэнка: Прырост прадукцыйнасці працы - аснова эканамічнага развіцця краіны

Прырост прадукцыйнасці працы з’яўляецца асновай для якаснага паляпшэння эканамічнага стану краіны і рэальным фундаментам для павышэння дабрабыту людзей. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод заслужаным людзям краіны.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў цырымоніі, Лукашэнка падкрэсліў, што дасягненні кожнага з іх прымнажае матэрыяльнае і культурнае багацце Айчыны. Словы падзякі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў прадстаўнікам прамысловай галіны, якая сёлета паказвае добрыя тэмпы прыросту вытворчасці — больш за 7% у параўнанні з мінулым годам. «І самае галоўнае — прырост прадукцыйнасці працы склаў больш за 10%. А гэта аснова для якаснага паляпшэння эканамічнага становішча краіны і рэальны фундамент для павышэння дабрабыту людзей. Калі расце прадукцыйнасць працы, вырастуць і даходы насельніцтва, — сказаў Прэзідэнт. — Важна адзначыць, што ў авангардзе гэтых станоўчых тэндэнцый знаходзяцца працоўныя калектывы прадпрыемстваў машынабудаўнічай галіны».

У прыватнасці, Лукашэнка павіншаваў работнікаў ААТ «Амкадор» з прысуджэннем ім узнагарод за ўклад у развіццё айчыннага машынабудавання. «Гэтым прадпрыемствам паспяхова выконваюцца асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Аб эфектыўнасці работы сведчаць такія факты: сярэднегадавы прырост аб’ёму вытворчасці за два гады склаў 30 працэнтаў, пры гэтым ён быў атрыманы за кошт павелічэння прадукцыйнасці працы. Дасягнута добрая дынаміка абнаўлення выпускаемай прадукцыі, нарошчвання экспарту і забеспячэнне дадатнага знешнегандлёвага сальда», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму4

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны6

Святлана і Сяргей Ціханоўскія возьмуць удзел у акцыі ў падтрымку Украіны ў Вільні8

На выездзе з Мінска ДТЗ, фура перакрыла некалькі палос. Рух ускладнены

У барацьбу з дармаедамі ўключыліся ваенкаматы. Прычым выклікаюць нават тых, хто працуе3

Лукашэнка пра забарону на ўезд у Эстонію: Ніколі не быў там7

Засталося два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

У Беларусь прыйшоў лясны кот — такога не бачылі амаль 100 гадоў3

У Беларусь афіцыйна прыйшоў новы кітайскі аўтамабільны брэнд. Што за ён6

Эстонія пажыццёва забараніла ўезд у краіну Лукашэнку і яшчэ 272 асобам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму4

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць