Усяго патроху

Арганізуецца сумесная вытворчасць тралейбусаў, трамваяў і гібрыдных аўтобусаў

У Беларусі будзе рэалізоўвацца інвестыцыйны праект па стварэнню сумеснай вытворчасці чыгуначнага і гарадскога пасажырскага электрычнага транспарту. Гэта прадугледжана ўказам ад 20 ліпеня 2012 года нумар 322, тэкст якога апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Інвестпраект разлічаны на 2012–2016 гады і будзе выконвацца шляхам паэтапнага правядзення праектна-пошукавых работ, будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю завода па вытворчасці чыгуначнага і гарадскога пасажырскага электратранспарту. Інвестарам з’яўляецца кампанія Stadler Rail AG (Швейцарская Канфедэрацыя). Яна набывае долю ў статутным фондзе (акцыі) у памеры 60 працэнтаў у ствараемым прадпрыемстве. Гэта прадпрыемства выступае заказчыкам па праектаванню і будаўніцтву завода і аб’ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры да яго. З беларускага боку ўдзельнікам праекта выступае ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Белкамунмаш».

Пад будаўніцтва завода будуць выдзелены без правядзення аўкцыёну зямельныя ўчасткі плошчай 18,9 га ў Дзяржынскім раёне. Прадпрыемства будзе вызвалена па 31 снежня 2020 года ад арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Таксама ў 2012–2016 гадах яно вызваляецца ад выплаты ПДВ, які спаганяецца мытнымі органамі за ўвозімыя тавары, неабходныя для вытворчасці ў Беларусі тралейбусаў, аўтобусаў з гібрыднымі сілавымі ўстаноўкамі, трамваяў.

Кіруючая кампанія холдынга «Белкамунмаш» унясе да 31 ліпеня 2012 года ў выглядзе неграшовага ўкладу частку маёмасці, неабходнай для вытворчасці гарадскога пасажырскага электратранспарту, у статутны фонд ствараемага ААТ «Электрычны транспарт» (Мінск).

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць