Грамадства

Праваабаронцы патрабуюць вызваліць Сурапіна і Башарымава

Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце spring96.org.

Праваабаронцы адзначаюць, што Сяргей Башарымаў быў затрыманы і ўзяты пад варту ў СІЗА КДБ 7 ліпеня, а фатограф Антон Сурапін — 13 ліпеня.

17 і 23 ліпеня адпаведна ім павінна было быць прад’яўлена абвінавачванне па частцы 3 артыкула 371 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь). Аднак паводле інфармацыі, атрыманай ад родных затрыманых, абвінавачанні выстаўленыя толькі Башарымаву.

«Такім чынам КДБ Беларусі расцаніла размяшчэнне Антонам Сурапіным фатаграфій меркаванага палёту шведскага самалёта ў беларускай паветранай прасторы.
Яшчэ больш абсурднымі выглядаюць абвінавачванні Сяргея Башарымава, які здаваў у арэнду кватэру грамадзянам Швецыі», — канстатуюць праваабаронцы.

У заяве адзначаецца, што арышты Сурапіна і Башарымава адбываюцца на фоне заяў Міністэрства абароны Беларусі, якія не пацвярджаюць сам факт перасячэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

Варта таксама адзначыць, што беларускія ваенныя і памежнікі спачатку катэгарычна абвяргалі факт перасячэння дзяржмяжы замежным самалётам. Зараз прэзідэнцкая камісія праводзіць праверку ўсіх злучэнняў і воінскіх часцей Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны

Каментары

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць