Каскадзёрка прайшла па канаце між дзвюма фурамі на поўнай хуткасці.
Рэкламны ролік аўтаканцэрна Volvo з небяспечным трукам, які выканала каскадзёр Фэйт Дыкі, набраў амаль мільён (967 867) праглядаў за тры дні, паведамляе The Drum.
Пастаноўкай трука ў роліку займаўся Пітэр Пэдэра, які рабіў трукі для галівудскіх фільмаў, такіх як «Гары Потэр», «Ультыматум Борна» і «Адважнае сэрца». Ролік здымаўся на закрытай трасе ў Харватыі.
Цяпер чытаюць
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары