Улада

Паслом Беларусі ў Расіі, хутчэй за ўсё, стане Ігар Петрышэнка

Лукашэнка: «Расійскі кірунак вельмі важны для нас, і там павінен быць пасол, які, па-першае, добра ведае і Маскву, і Расію».

Паслом Беларусі ў Расіі, хутчэй за ўсё, стане цяперашні першы намеснік міністра замежных спраў Ігар Петрышэнка.

Прапанову накіраваць Петрышэнку паслом у Расію выказаў Аляксандр Лукашэнка 27 жніўня падчас прызначэння Андрэя Кабякова, былога кіраўніка беларускай дыпмісіі ў Маскве, на пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

«Расійскі кірунак вельмі важны для нас, і там павінен быць пасол, які, па-першае, добра ведае і Маскву, і Расію, і які дасведчаны ў тых пытаннях, што сёння ёсць у адносінах паміж Беларуссю і Расіяй»,
— цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што не варта выпускаць з віду ствараную Адзіную эканамічную прастору (АЭП). Андрэй Кабякоў, паводле слоў Лукашэнкі, у свой час быў накіраваны паслом у РФ яшчэ і таму, што актыўна ўдзельнічаў у фарміраванні дагаворна-прававой базы Мытнага саюза і АЭП.

«Думаю, мы можам рэкамендаваць на гэтую пасаду (пасла ў Расіі) Ігара Петрышэнку, першага намесніка міністра замежных спраў.
Я думаю, што гэта найбольш падрыхтаваны чалавек. Яму, напэўна, і ўваходзіць не трэба на пасаду, таму што ён працаваў у пасольстве. І другое: ён уцягнуты ў фарміраванне ўжо Еўразійскага саюза, да 2015 года мы павінны яго сфарміраваць. Таму тут бязбольна мы можам вырашыць гэтую праблему», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама дадаў, што ў сувязі з прызначэннем Петрышэнкі адпаведныя перастаноўкі неабходна зрабіць у МЗС. «МЗС павінна працаваць, трэба разгортваць гэтую работу аператыўна, тым больш кандыдаты ў нас на замяшчэнне пасады намесніка ёсць, і пажадана, каб мы ўжо сёння вызначыліся і прызначылі гэтых людзей», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Каментары

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства11

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга аўто на мяжы з Польшчай яшчэ вырасла13

Джакузі з іржавай вадой за 800 рублёў: беларуска расказала пра сапсаваныя выхадныя ў санаторыі21

У сталіцы на месцы былых прамысловых прадпрыемстваў пабудуюць жыллё2

МЗС Расіі пракаментаваў магчымасць размяшчэння войскоўцаў краін НАТА ва Украіне6

«У фондзе цяпер € 1,2 млн». У АПК адказалі на крытыку наконт браку грошай для палітвязняў5

У праваслаўным храме Ніжняга Ноўгарада здымалі гей-порна. У ім маглі ўдзельнічаць семінарысты11

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ў 2020‑м не адбылося расколу эліт у Беларусі26

Макрон: Мы павінны дапамагчы Украіне з дапамогай наземных войскаў2

Украіна прапанавала ЗША здзелку па пастаўках зброі на $100 мільярдаў і адмовілася ад тэрытарыяльных саступак Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства11

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць