Спорт

Баі мясцовага значэньня

Сёньня матчам у Гомелі між мясцовым клюбам і наваполацкім «Нафтанам» пачынаецца 17‑ы чэмпіянат Беларусі па футболе.

Сяньня матчам у Гомелі між мясцовым клюбам і наваполацкім «Нафтанам» пачынаецца 17‑ы чэмпіянат Беларусі па футболе.

Ад леташняга ён мала чым розьніцца. Галоўным фаварытам зьяўляецца чэмпіён-2006 барысаўскі БАТЭ. З каманды сышлі толькі пару асноўных гульцоў, і каманда разьлічвае на ўчорашніх дублёраў. Цікава, што сэзлн у якасьці галоўнага трэнэра пачне зусім юны для гэтай прафэсіі Віктар Ганчарэнка. Яму толькі 29 гадоў. Рэч у тым, што 7 красавіка інфаркт здарыўся ў настаўніка БАТЭ Ігара Крывушэнкі, таму пачатак сэзон у яго пойдзе на папраўку.

Стабільнай падавалася сытуацыя ў салігорскім «Шахтары», бронзавым прызэры мінулага чэмпіянату. Лідэры засталіся, на некаторыя пазыцыі былі замацаваныя набыцьцём новых гульцоў, але вынікі чвэрцьфіналу зь берасьцейскім «Дынама» насьцярожвае прыхільнікаў салігорцаў. «Шахцёр» двойчы саступіў ня самаму моцнаму суперніку — 1:2 і 1:4.

Нялёгкае міжсэзоньне перажылі менскія МТЗ‑РІПА і «Дынама», чацьвёртая і другая каманда леташняга першынства. Напярэдадні сэзону ў абедзьвюх каманд памяняліся галоўныя трэнэры. Прычына адстаўкі Эдуарда Малафеева з пасады «коўча» МТЗ па‑ранейшаму застаецца незразумелай. Месца Малафеева ў камандзе заняў ягоны колішні вучань, зорка 1980-х Андрэй Зыгмантовіч. Галоўнае пытаньне, як ён зможа знайсьці кантакт з новым калектывам.

Прычына звальненьня з «Дынама» Пятра Качуры больш зразумелая. Каманда не змагла прабіцца ў паўфінал Кубку, разгромна прайграўшы дома «Нёману» — 0:3. Прэзыдэнт «Дынама» Юры Чыж ня звыкся лічыць да двух. Адстаўка прыйшла адразу пасьля таго матчу. Качуру ў штурвала «Дынама» заменіць былы гулец зборнай Беларусі Аляксандар Хацкевіч. Гэта ўжо 16‑ы трэнэр «Дынама» за 7 гадоў. Хацкевіч плянуе сумяшчаць і трэнэрскую працу і гульню, як некалі было з Юр’ем Шуканавым. Пакуль невядома ці пагодзіцца на гэта той жа Юры Чыж.

З тых, хто можа зьдзівіць — гэта «Дарыда» і «Віцебск». Камандамі кіруюць дасьведчаныя і мэтанакіраваныя спэцыялісты Анатоль Байдачны і Андрэй Чарнышоў, таму гэтыя каманды могуць рэальна пазмагацца за трапляньне ў тройку прызэраў. Нельга таксама скідваць з рахункаў «Гомель», які мае забіўны тандэм форвардаў Стрыпейкіс — Васілюк.

Відавочна, што і барацьба за выжываньне будзе вельмі сур’ёзнай. Сёлета з чэмпіяната выбывае толькі адна каманда, на яе месца з дывізіёну 1 прыдзе цэлых тры. Налета ў чэмпіянаце будзе ізноў 16 клюбаў.

* * *

У першым туры будуць гуляць (матчы пройдуць на стадыёнах каманд, якія пазначаныя першыя):

14 красавіка
Гомель — Нафтан (трансьляцыя на «Ладзе» а 15:55)
15 красавіка
БАТЭ — Нёман
Смургоні — Менск
Віцебск — Дняпро
Дынама (Берасьце) — МТЗ‑РІПА
Тарпэда — Дынама (Менск)
Дарыда — Шахтар.

Сыноптыкі абяцаюць на выходныя сонечнае, малавоблачнае надвор’е без ападкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць