Грамадства1111

Палітвязень Павел Сырамалотаў на волі

Ён ужо дома ў Бабруйску.

Палітвязень Павел Сырамалотаў адпушчаны на волю. Ён, як і Сяргей Каваленка, быў памілаваны па рашэнні кіраўніка дзяржавы.

Па словах маці былога палітзняволенага Галіны Сырамалотавай. 27 верасня пасля абеду ў Магілёве яго пасадзілі на дызель, і каля 18 гадзіны ён прыехаў дамоў у Бабруйск.

***

Радыё Свабода ўзяло ў Паўла па вызваленні інтэрв'ю

Распавядзіце, калі ласка, як гэта адбылося.

— 25 верасьня нас зь Сяргеем Каваленкам выклікаў у свой кабінэт «атраднік» (начальнік атраду). Сказаў, сёньня, 25-га, вы паедзеце дадому, зьбірайцеся. Нас завялі ў рэжымны аддзел, абшукалі, сказалі, што ў хуткім часе прыйдзе арыгінал дакумэнту. Але арыгінал паперы ўсё не прыходзіў, і мы ўвесь гэты час чакалі, калі нас адпусьцяць. Каваленку адправілі раней. А мяне 27 верасьня прыкладна, а 13-й гадзіне вывелі з зоны, давезьлі да чыгуначнага вакзалу, пачакалі, калі прыйдзе мой цягнік, купілі мне квіток і адправілі. І вось я дома…

— Вы пісалі прашэньне? Калі гэта было?

— Прашэньне пісаў мой адвакат. Гэта было роўна 3 месяцы таму, 25 чэрвеня. 30 чэрвеня папера ўжо пайшла.
Відаць, яны вельмі чакалі гэтага прашэньня. І толькі праз 3 месяцы мяне вызвалілі.

— Як з вамі там абыходзіліся? Як наагул вы там пачувалі сябе?

— Цяжка адназначна адказаць… Калі была найменшая магчымасьць да чагосьці дачапіцца, мне адразу прыпісвалі парушэньні. Калі я пісаў нейкія заявы, стараліся цягнуць альбо наагул гэтыя мае заявы губляліся… Карацей, усё ў такім стылі. Я быў «злосным парушальнікам» рэжыму.

На мяне «павесілі» 5 парушэньняў рэжыму перад тым, як я напісаў прашэньне.

— Вас прымушалі пісаць прашэньне?

— Яны мне прапаноўвалі пісаць. Але да гэтага я сам вырашыў напісаць прашэньне.

— Ці даходзілі да Вас лісты ад сяброў, ад іншых вязьняў?

— Ад вязьняў яны ня могуць даходзіць, іх проста не прапусьцяць. Але часьцяком многія лісты не даходзілі.

— Ці даходзілі да вас весткі з волі, ці ведалі вы пра падтрымку, ці адчувалі, што грамадзкасьць, праваабаронцы за вас змагаюцца?

Тое-сёе даходзіла, але ня ў поўнай меры. Газэты даходзілі не заўсёды. Калі я тэлефанаваў родным, яны мне распавядалі, што адбываецца.

— Не шкадуеце за такую суровую школу жыцьця?

— Не, не шкадую, нават крыху рады, што прайшоў.

— Што самае цяжкае было ў зьняволеньні?

— Самае цяжкае, напэўна, было расстаньне з роднымі. Разлука.

***

Павал Сырамалотаў нарадзіўся 30 красавіка 1991 году ў Бабруйску. Пасля школы скончыў ПТВ. Працаваў на заводзе, вучыўся ў хіміка-тэхналагічным тэхнікуме на вячэрнім аддзяленні.

Узяты пад варту 17 студзеня 2011 году за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 году будынку Бабруйскага КДБ, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю. 18 траўня 2011 году разам зь Яўгенам Васьковічам і Арцёмам Пракапенкам асуджаны судом Бабруйску на 7 гадоў пазбаўлення волі (ч. 2 артыкула 339 — злоснае хуліганства, і ч. 3 артыкула 218 Крымінальнага кодэксу — пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйным памеры). Адбываў пакаранне ў калоніі № 19 у Магілёве.

У чэрвені 2012 году Павел напісаў прашэнне аб памілаванні.

Каментары11

Цяпер чытаюць

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу

Усе навіны →
Усе навіны

Журналісты атрымалі доступ да сакрэтных планаў расійскіх ядзерных вайсковых баз3

Трамп прапанаваў Канадзе доступ да абароны пад «Залатым купалам». Пры адной умове5

Грошы для былога палітвязня Андрэя Чапюка сабралі менш чым за паўсутак

У Германіі адмяняюць нядаўна ўведзеную магчымасць «экспрэс-натуралізацыі»

«Муж быў супраць таго, каб Анжаліка сустракалася з дзецьмі з іншым мужчынам». Аўтар расследавання пра Мельнікаву падзяліўся некаторымі дэталямі5

Мерц паабяцаў дапамагчы Украіне з распрацоўкай уласнай дальнабойнай зброі1

«Вінны 500 рублёў». Беларус вырашыў захоўваць зберажэнні ў еўра, але трапіў у невідавочную пастку1

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося12

У Мінску здаецца пасутачна кватэра, у якой няма дзвярэй у прыбіральню. З канапы адкрываецца від і на тэлевізар, і на ўнітаз

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць