Свет

Літоўцы пашыраюць люстрацыю

Літоўскі Сойм пашырыў сьпіс асобаў, на якіх з прычыны іх ранейшага супрацоўніцтва з КГБ распаўсюджваецца забарона працы на дзяржаўнай службе.

Літоўскі Сойм пашырыў сьпіс асобаў, на якіх з прычыны іх ранейшага супрацоўніцтва з КГБ распаўсюджваецца забарона працы на дзяржаўнай службе.

Папраўкі ў люстрацыйны закон распаўсюджваюцца на былых рэзэрвістаў савецкага КГБ, якія ў бліжэйшыя два гады ня змогуць працаваць між іншым на пасадах міністраў, пракурораў, а таксама ў літоўскай дыпляматыі i спэцслужбах.

Іншая забарона, якая дзейнічае да 2009 г., тычылася выключна кадравых працаўнікоў КГБ з пэрыяду, які папярэднічаў атрыманьню Літвой незалежнасьці. Закон, прыняты ў 1999 г., колькі разоў крытыкаваўся Эўрапейскім трыбуналам па правах чалавека, бо ён забараняе былым штатным кэгэбітсам працаваць таксама і ў прыватным сэктары, між іншым у фірмах аховы, тэлекамунікацыйныхфірмах, а таксама ў банкавай справе.

Літоўцы адказвалі эўрапейскім крытыкам, што закрыцьцё стратэгічных сэктараў для працаўнікоў савецкай бясьпекі ёсьць спробай прадухіліць аднаўленьне расейскай агентуры ў гэтай краіне. У эўрапейскі суд трапіць, відаць, таксама і ўчорашняе дапаўненьне да закону, бо шмат хто з рэзэрвістаў КГБ тлумачыць, што яны аніводнага дня не працавалі на карысьць савецкіх спэцслужбаў.

У Савецкім Саюзе кожны выпускнік вышэйшай навучальнай установы аўтаматычна пераводзіўся ў рэзэрв — у залежнасьці ад атрыманай спэцыяльнасьці i здольнасьцяў ён трапляў у мабілізацыйныя сьпісы, напрыклад, пяхоты ці флоту. Частка выпускнікоў станавілася рэзэрвістамі КГБ, якому паначальваліся між іншым войскі памежнай аховы. На думку часткі прыхільнікаў літоўскага люстрацыйнага закону, гэта, аднак, амаль заўсёды было зьвязанае зь іх ранейшым супрацоўніцтвам зь бясьпекай.

Ініцыятыва дапаўненьня да люстрацыйнага закону паходзіла з партыі былога прэзыдэнта Раландаса Паксаса, які часта абвінавачваецца ў Літве ў агентурных сувязях з Расеяй i з гэтай прычыны быў адхілены ад улады. Ахвярай пашыранай люстрацыі, калі яна ня будзе апратэставаная прэзыдэнтам, зробяцца між іншым былы кіраўнік МЗС i былы амбасадар Літвы ў Польшчы Антанас Валёніс, а таксама цяперашні кіраўнік аддзелу дзяржаўнай бясьпекі (контрразьведкі) Арвідас Почус.

На думку крытыкаў пашыранай люстрацыі, яна зьяўляецца інструмэнтам палітычнай барацьбы ў Літве, у якой часта выкарыстоўваюцца не заўсёды апраўданыя абвінавачваньні ў сувязях з расейскай разьведкай. Многія дэпутаты галасавалі за новае заканадаўства з надзеяй на адстаўку кіраўніка контрразьведкі, які сам шмат разоў перасьцерагаў перад сувязямі часткі літоўскай эліты з Масквой.

Рэч у тым, што хоць Почус і публічна пераконваў, што важныя літоўскія чыноўнікі перадавалі ў Маскву інфармацыю, зьвязаную між іншым з прыватызацыяй нафтаперагоннага заводу Мажэйкі, дык пасьля ён сам прызнаваў, што для гэтага няма доказаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай56

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць