Усяго патроху22

У Мінску прэзентавалі мадэльны турысцка-экскурсійны маршрут «Валожынскiя гасцiнцы»

Ён быў распрацаваны грамадскім аб’яднаннем «Адпачынак у вёсцы» сумесна з ініцыятыўнай групай Валожынскага раёна па заданні Нацыянальнага агенцтва па турызме.

12 кастрычніка ў Міністэрстве спорту і турызму Беларусі прайшла прэзентацыя першага ў краіне мадэльнага турысцка-экскурсійнага маршрута «Валожынскiя гасцiнцы» на аснове канцэпцыі Greenways.

Ён быў распрацаваны беларускім грамадскім аб’яднаннем «Адпачынак у вёсцы» сумесна з ініцыятыўнай групай Валожынскага раёна па заданні Нацыянальнага агенцтва па турызме. На працягу некалькіх гадоў у рамках міжнародных праектаў камандай спецыялістаў былі ажыццёўлены экспедыцыі для вывучэння гісторыка-культурнага і прыроднага патэнцыялу раёна, знаёмства з аб’ектамі сельскага турызму, наладжвання кантактаў з Валожынскім грамадскім саветам па развіцці аграэкатурызму, органамі раённай улады, мясцовым насельніцтвам. Дзякуючы сумеснай партнёрскай працы, рэкамендацыям міжнародных і беларускіх экспертаў была закладзена аснова зялёнага маршруту, створаны экамузеі, новыя аб’екты турызму, пастаўлены інфармацыйныя шчыты, выдадзены рэкламныя буклеты.

Асноўныя аб’екты паказу на маршруце — цэнтральная плошча Ракава, экамузей і арт-галерэя «Ракаўская цывілізацыя» Фелікса Янушкевіча, экамузеі «Свет пчол», «Брама ў Налібокi» і народных інструментаў на хутары Барок, сядзібы «Ганка» і «Марцiнова Гусь», экасцежка ў заказніку «Налібоцкі».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў40

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала8

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў11

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

Забіваў пацыентаў, каб менш працаваць уначы. Гісторыя медбрата ў Германіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў40

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць