Грамадства99

Мілінкевіч: Беларусі неабходна рухацца ў бок Еўропы, рух ва ўсходнім напрамку азначае страту суверэнітэту

Лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч лічыць натуральным працэс палітызацыі грамадскіх аб’яднанняў у Беларусі. Пра гэта ён заявіў, выступаючы 20 кастрычніка на справаздачна-выбарнай канферэнцыі арганізацыі ў Мінску.

Паводле слоў Мілінкевіча, ён «бачыць развіццё „За Свабоду“ як грамадска-палітычнага руху». Пры стварэнні арганізацыі, зазначыў ён, ставіліся «агульныя і простыя мэты: дэмакратыя ў краіне, незалежнасць Беларусі, шлях у Еўропу». «Беларусь, калі мы хочам жыць у незалежнай краіне, павінна рухацца ў бок Еўропы. Рух ва ўсходнім напрамку — гэта страта суверэнітэту», — упэўнены палітык.

Аднак сёння, мяркуе Мілінкевіч, ні беларусы не гатовы стаць часткай Еўропы, ні Еўропа не гатова прыняць Беларусь.
«Але ў нас ёсць усё неабходнае, каб стаць часткай Еўропы ў наступным — у нас высокая адукацыя, мы маем высокі эканамічны патэнцыял. Мы ставім сваёй мэтай даць беларусам больш праеўрапейскай інфармацыі і еўрапейскага аптымізму», — заявіў лідар руху «За Свабоду».

Ён лічыць важным аб’яднанне апазіцыі.

«З аднаго боку, апазіцыя давала прыклады, што яна можа аб’яднацца. Фармальна мы гэта рабілі, але затым не заўсёды працавалі разам», — сказаў Мілінкевіч, які на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года быў адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад дэмакратычных сіл.

Лідар «За Свабоду» нагадаў, што з 2007 года апазіцыя яшчэ не правяла ніводнага дэмакратычнага кангрэса, дзе маглі б абмеркаваць праблемы і выпрацаваць агульную стратэгію.
А барацьба ўнутры апазіцыі, на думку Мілінкевіча, наогул «вельмі шкодная».

«Думаю, мы зможам выйсці на адзінага кандыдата на наступных прэзідэнцкіх выбарах, але гэта — не самамэта. Наша мэта — незалежная дэмакратычная Беларусь», — падкрэсліў палітык.

Пры гэтым Мілінкевіч мяркуе, што моцны адзіны кандыдат неабходны не толькі на выбарах, у якіх бярэ ўдзел Лукашэнка. «На выбарах з Лукашэнкам адзіны кандыдат неабходны. А калі рэжым упадзе? Ці зможа перамагчы менавіта дэмакратычны кандыдат? На 100% гэта сказаць нельга. Папулісты могуць перамагчы, прарасійскія кандыдаты», — мяркуе лідар руху «За Свабоду».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград47

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Усе навіны →
Усе навіны

Хунта М'янмы правяла рэйд у адным з найбуйнейшых скам-цэнтраў. Сотні яго жыхароў уцяклі ў Тайланд3

Знойдзена ці не самая танная сталовая ў Беларусі. Там можна добра паабедаць за тры рублі, максімум за пяць8

У «доме Чыжа» прадаецца кватэра плошчай 467 квадратных метраў з тэрасай7

25‑гадовы хлопец з Навагрудка, які быў на мітынгах за Лукашэнку ў 2020-м, паехаў ваяваць з Украінай. І загінуў36

Гэтым разам зондаў на беларуска-літоўскай мяжы зафіксавана ў два-тры разы меней, чым сярод тыдня

У Мінску сёння адмянілі фестываль агню з-за дажджу

20‑гадовы маладзён на BMW у Мінску не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў слуп і яшчэ ў адзін аўтамабіль3

Міністр замежных спраў Літвы: Калі змена формы аховы перашкаджае дзейнасці Ціханоўскай — трэба пра гэта гаварыць12

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград47

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць