Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю брытанскай газеце «Індэпэндэнт» выказаў сваё меркаванне аб аднаполых шлюбах.Тэлеверсія інтэрв’ю была паказана ўвечары 24 кастрычніка ў эфіры канала «Беларусь 1»
«Што тычыцца мужчыны і жанчыны — гэта цалкам натуральна, гэта нармальна.
Гэта класіка, я чалавек класічны ў гэтым. Таму гэта нармальна.Ствараюцца сям’і, а галоўная мэта стварэння сям’і — гэта нараджэнне дзяцей», — растлумачыў Лукашэнка.
«Што тычыцца жанчына — жанчына, я ўжо недзе гаварыў пра гэта: гэта наша мужыкоў віна, што жанчына сёння жанчыне замяніла мужчыну. Гэта наша віна.Таму я шкадую. Мы неадпаведнымі апынуліся мужыкамі для некаторых жанчын. Тое, што яны ў нас павінны былі знайсці, яны пачалі шукаць у жанчыне. Таму я з шкадаваннем ўспрымаю гэта лесбіянства.
Гэта дрэнна, але я не асуджаю»,— сказаў ён, адказваючы на пытанне карэспандэнта брытанскай газеты, які праводзіць кампанію ў падтрымку шлюбаў.
Я нідзе ініцыятыўна не абмяркоўваю і больш за тое, не асуджаю іх.«А вось што тычыцца мужыкоў, я кажу:
свят-свят ! Гасподзь з імі!
Таму што пакуль гэта за гранню майго разумення.Таму, калі не разумееш, навошта лезці ў гэтую праблему і ў гэтую тэму. Але я кажу прама, што цяпер я гэта не ўспрымаю. Больш за тое, я калі гэта і ўспрымаю, то вельмі негатыўна, я гэта лічаць вельмі ненармальна. Але яшчэ раз кажу крытэр — калі гэта нармальна, то чаму няма дзяцей? « — растлумачыў Лукашэнка.
Каментары