Аўто22

Самы хуткасны аўтамабіль свету Koenigsegg Agera з’явіўся ў новай мадыфікацыі

Суперкар Koenigsegg Agera пазіцыянуецца як адзін з самых хуткіх у свеце аўтамабіляў серыйнай вытворчасці.

Пад капотам Koenigsegg Agera R знаходзіцца 5,0-літровы V8, адаптаваны для выкарыстання біяпаліва і абсталяваны сістэмай Twin Turbo.

Магутнасць рухавіка: 1115 к.с. пры 6900 аб/ хвіл.

Круцячы момант: 1000 Нм у межах 2700-7300 аб/хвіл.

Аўтамабіль здольны вытрымліваць бакавыя перагрузкі ў 1,6g.

Вага аўтамабіля зведзена да мінімуму дзякуючы вуглепластыкаваму кузаву і паліўнаму баку з алюмініевых сотаў. Сухая маса складае 1330 кг з размеркаваннем вагі 45/55.

Падрыхтаваная маса складае 1435 кг.

Пераключэнне перадач ажыццяўляе 7-ступеневы аўтамат з электронным блакаваннем дыферэнцыяла.

Максімальная хуткасць аўтамабіля абмежаваная 375 км/г. Аднак пры наяўнасці лепшых апонаў і адсутнасці сустрэчнага ветру на гладкай трасе Koenigsegg Agera R здольная разагнацца да 440 км/г.

Самы першы аўтамабіль з серыі Agera R быў замоўлены, выраблены і дастаўлены для каралеўскай сям'і Амана.

Аўтамабіль афарбаваны ў чырвоны колер, інтэр'ер салона выкананы ў чорным выкананні. Руль аўтамабіля выкананы ў круглай форме, у адрозненне ад рулявых колаў, усталёўваных на серыйнай мадэлі.

2 верасня 2011 года суперкар Koenigsegg Agera R у стандартнай камплектацыі на 1115 к.с. усталяваў 6 афіцыйных сусветных рэкордаў на тэставым палігоне Koenigsegg.
Гэта былі рэкорды ў часе разгону й тармажэння.

Нядаўна кампанія Koenigsegg прэзентавала абноўленую версію Koenigsegg Agera R.
Новы аўтамабіль атрымаў прыстаўку 2013 як абазначэнне года выпуску мадэлі ў серыйную вытворчасць.
У адрозненне ад першай версіі Agera R, абноўленая мадэль мае 8 паляпшэнняў.

1. Наяўнасць новых лёгкіх колавых дыскаў з вугляроднага валакна, вырабленых інжынерамі кампаніі па ўласнай распрацоўцы Aircore. Усярэдзіне дыскі полыя і адзіная металическая частка -- гэта клапан. Гэта ашчадзіла 20 кг непасрэднай масы.

2. Устаноўленыя новыя гільзы цыліндраў з нанапакрыццём, што дазваляе паменшыць церце і, адпаведна, расход паліва.

3. Распрацавана новая, уласная сістэма кіравання палівам, якая забяспечвае дадатковую функцыянальнасць і адпаведная пратаколу OBDII (для дыягностыкі аўтамабіляў).

4. Было правядзенае павелічэнне магутнасці рухавіка з 1115 да 1140 к.с. пры працы на біяпаліве Е85, і павышаны абароты рухавіка з 6900 да 7100 аб/хвіл. Круцячы момант у 1000 Н*м стаў дасягацца ў межах 2700-7300 аб/хвіл. Максімальны круцячы момант складае 1200 Н*м пры 4100 аб/хвіл.

5. Супольна з Ohlins Racing была распрацавана унікальная падвеска Triplex, якая з 2013 года будзе ўсталёўвацца на базавую версію Agera R.

6. КЭС (электронная сістэма стабілізацыі) стала стандартам для ўсіх мадэляў Koenigsegg.

7. Для версіі Agera R была палегчаная выхлапная сістэма і павялічаная прадукцыйнасць задняга дыфузера.

8. Змененыя бакавыя пярэднія крылы новага Agera R забяспечваюць дадатковыя 20 кг прыціскной сілы на хуткасці 250 км/г і значна зніжаюць супраціў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

Распрацоўшчык гульні «Свет танкаў» афіцыйна перайшоў ва ўласнасць расійскай дзяржавы6

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый1

Саміт G7 скончыўся без заявы пра Украіну. Зяленскі і Трамп пакінулі яго датэрмінова4

Таямнічы фонд Лукашэнкі стварыў структуру ў Расіі4

«Месяц без працы — даражэй». Ці можна заплаціць $5 тысяч і атрымаць офер?1

«Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль і пайшоў ваяваць за Украіну10

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме3

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць