Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

У дыпляматцы Крамэра толькі дзьве рэчы

Эмісар Вашынгтону наглядна паказаў розьніцу між амэрыканскім і эўрапейскім падыходамі да "беларускага пытаньня". Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Эмісар Вашынгтону Крамэр наглядна паказаў у Менску розьніцу між амэрыканскім і эўрапейскім падыходамі да "беларускага пытаньня".

Насуперак распаўсюджанай думцы, што беларускаму кіраўніцтву ў стасунках з Захадам няма чаго страчваць, Крамэр са змрочным гумарам заўважыў, што хоць гэтыя стасункі сапраўды кепскія, але "яшчэ ёсьць куды рухацца".

Нават скупая інфармацыя дае зразумець, што амэрыканец размаўляў зь беларускімі чыноўнікамі трохі ў іншай стылістыцы, чым найдабрэйшы ван дэр Ліндэн у студзені. Вашынгтон звужвае патрабаваньні першага этапу (фактычна да аднаго: спыніць палітычны перасьлед!), але затое абмалёўвае выразную альтэрнатыву: або — або.

Карацей, тутэйшаму начальству прапанаваны чарговы тэст. Будуць сачыць, у прыватнасьці, як пройдзе заўтра "Чарнобыльскі шлях" і як будзе разгортвацца (у ідэале — згортвацца) справа актывістаў "Маладога фронту".

На цуды дэмакратызацыі ніхто не спадзяецца. Аднак факт тое, што і абцяжарваць дачыненьні з Захадам Менску зараз надта ж недарэчы. Між іншым, набліжаецца час, калі Беларусь могуць пазбавіць прэфэрэнцыяў у гандлі з Эўразьвязам. Яшчэ мінус 300 мільёнаў эўра штогод.

На думку незалежных экспэртаў, так вось, кропля за кропляй, чаша трываласьці беларускай эканомікі можа і перапоўніцца. Станіслаў Багданкевіч увогуле прагназуе "архікрызыс" у 2011 годзе. Зь ягоных разважаньняў вынікае, што засьцярога прыспешыць дэвальвацыю беларускага рубля, то бок сапсаваць фасад фінансавай стабільнасьці, аслабляе магчымасьці нашага экспарту.

Ва ўсякім разе, эмацыйныя экспромты афіцыйнага лідэра ўчора ў Авальнай залі ўскосна сьведчаць пра тое, што сапраўдная сытуацыя ў эканоміцы не такая бліскучая, як піяраўская карцінка. Дарэчы, цікава, што і сайт кіраўніка дзяржавы, і БЕЛТА далі амаль што непрычасаны варыянт прамовы. Уключна з калярытнымі пасажамі пра тое, што ў нафтаперапрацоўшчыкаў "тлушчу больш, чым у любога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь", "каровы сёньня дызэльнае паліва не даюць", а былога міністра, калі ёсьць падставы, трэба пасадзіць разам зь ягонымі заступнікамі.

Мне ж ва ўчорашняй прамове падаліся сымптаматычнымі перасьцярогі, каб чынавенства надта не пускала сьлінкі ў чаканьні прыватызацыі. Магчыма, недалёкія ад ісьціны тыя экспэрты, што кажуць: краіна на парозе буйнога перадзелу ўласнасьці.

Вось гэты працэс можа стаць каталізатарам цікавых зрухаў і ў іншых сфэрах.

Дарэчы, працэс канвэртацыі ўлады ва ўласнасьць, як вытанчана называюць яго палітолягі, напэўна падвышае ступень адчувальнасьці да тых жа фінансавых санкцыяў Захаду. Пра іх лятэнтнае дзеяньне і пэрспэктывы Крамэр у Менску таксама трохі распавёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі10

Мінчукі ў чаце паскардзіліся на працу паліклінікі. Прапаганда абвінаваціла ў чэргах саміх наведвальнікаў10

Памятаеце бяздомную жанчыну, якой блогер-падлетак купіў кватэру? Здаецца, у гэтай гісторыі не будзе хэпі-энду10

Што народ думае пра «Малочную справу»? Вось выказванні людзей4

Расійскі самалёт-выведнік заўважылі над Балтыйскім морам — Германія падымала знішчальнікі6

У Беларусі прадаюць 24‑гадовую BMW па цане кватэры ў Мінску. За што такія грошы?8

Эстонія склікае пасяджэнне Рады бяспекі ААН з-за расійскіх знішчальнікаў, якія парушылі яе паветраную прастору5

Расія ўдасканаліла атакі дронамі — забяспечваць тыл украінцам становіцца цяжэй2

Беларуска Марыя Жодзік прынесла Польшчы адзіны медаль на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы — срэбра23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць