Свет66

У Польшчы з'явіўся паляўнічы на педафілаў

Жыхар Лодзі пайшоў законным шляхам: прапанаваў сэкс-паслугі ад імя 12-гадовай, а звесткі пра тых, хто адгукнуўся, перадаў паліцыі.

2,5 тысячы злотых у месяц (каля 770 даляраў) прапанаваў дарослы ўдзельнік інтэрнэт-чату12-гадовай дзяўчынцы за аказанне сэкс-паслуг, піша «Dziennik Łódzki» Ён не ведаў, што за дзяўчынкай хаваецца іншы мужчына, які запісы чатаў перадаў паліцыі.

Жыхар Лодзі расказаў, што неўзабаве пасля таго, як ён зарэгістраваўся ў адным з чатаў пад выглядам 12-гадовай, яму пачалі паступаць прапановы ад дарослых мужчын. «Размаўляў з чатырма з іх, усе прапанавалі грошы за сэксуальныя паслугі».
Пры гэтым, яго суразмоўцы наўпрост пыталі пра цану паслуг, нумар тэлефону, калі вяртаюцца бацькі.

Правакатар кажа, што сам мае дзяцей, якія карыстаецца інтэрнэтам. І прызнаецца, што нават не ўяўляў, што педафіл так лёгка можа трапіць у ягоны дом.

З адным з суразмоўцаў мужчына прызначыў сустрэчу ў цэнтры горада, папярэдзіўшы пра гэта паліцыю. Ён кажа, што паліцыянты не зацікавіліся такой магчымасцю. Іншыя наведнікі чату даслалі яму свае дадзеныя: фотаздымкі, адрасы, нумары тэлефонаў. Усё гэта паляўнічы на педафілаў перадаў у паліцыю.

У лодскай паліцыі сцвярджаюць, што сур’ёзна паставіліся да атрыманай інфармацыі і пачалі праверку. У Польшчы прапанова сэксу непаўналетняму дзіцяці ў інтэрнэце можа каштаваць даросламу двух гадоў турмы.

Пры гэтым, паліцыя перасцерагае добраахвотнікаў ад падобных правакацый. Маўляў, калі такую акцыю правесці няўмела, то можна самому стаць абвінавачаным у падбухторванні да здзяйснення злачынства.

Паляўнічыя на педафілаў у Беларусі

Нагадаем, што ў Беларусі ў сакавіку ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» была створаная суполка «Стоп Выблюдкі».

Сустрэчу з педафілам здымаюць на відэа і патрабуюць прызнанняў і прабачэнняў. Відэа потым выкладаецца ў інтэрнэт. Беларуская міліцыя рэагуе на ініцыятыву стрымана — галоўнае, каб не чынілі «суд Лінча».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць