Увайшоў у сілу прыгавор у дачыненні да
Як паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Ларыса Караневіч, з сакавіка па ліпень 2012 года на вуліцах у горадзе Пружаны гэты непрацоўны малады чалавек у цёмны час сутак нападаў на жанчын.
«Зламыснік ва ўсіх чатырох учыненых ім злачынствах падыходзіў да пацярпелых са спіны, захопліваў локцем шыю і пачынаў душыць. Пасля чаго выхопліваў у сваёй ахвяры сумку і ўцякаў,— сказала Караневіч. — Знойдзеныя ў сумках грошы забіраў, астатняе выкідаў. У ліпені падчас чарговага разбою яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі».
1 кастрычніка суд Пружанскага раёна прыгаварыў маладога чалавека да васьмі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і з канфіскацыяй маёмасці, прызнаўшы вінаватым у прымяненні насілля, небяспечнага для жыцця пацярпелых, з мэтай непасрэднага завалодання іх маёмасцю, паўторна (ч. 2 арт. 207 КК).
Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда 23 лістапада адхіліла скаргу адваката асуджанага і пакінула прыгавор суда першай інстанцыі без змены.
Як зазначыла Караневіч, раней малады чалавек быў чатыры разы судзімы, у тым ліку за крадзеж, рабаванне і хуліганства. Першы раз ён быў асуджаны ў
Каментары