Свет99

Эстонская заслона на газаправодзе ў абход Беларусі

У парлямэнт Эстоніі пададзены праект закону закону «Пра марскую мяжу», паводле якога меркаваны расейскі газаправод па дне Балтыйскага мора ў абыход транзытных краін можа апынуцца ў тэрытарыяльных водах Эстоніі.

Нядаўна дэпутат парлямэнту Эстоніі Ігар Гразін падаў на разгляд заканадаўчага сходу краіны праект закону «Пра марскую мяжу», які прапануе пашырыць мяжу тэрытарыяльных водаў Эстоніі на тры мілі. Як заявіў карэспандэнту ІА «РЖД‑Партнёр.Ру» сам дэпутат, сутнасьць ягонай прапановы ў тым, каб вярнуцца да «эстонскага ўнутранага тэрытарыяльнага мора», якім яно было да 1993 году. Менавіта тады Эстонія й Фінляндыя абмяняліся дыпляматычнымі нотамі, паводле якіх добраахвотна адвялі межы сваіх тэрытарыяльных водаў на тры марскія мілі ад так званай «цэнтральнай лініі». У выніку ўтварыўся калідор своеасаблівай «свабоднай эканамічнай зоны» шырынёй у шэсьць марскіх міляў, які меў, фактычна статус адкрытага «нічыйнага» мора. Гэта прынцыпова, калі гаворка вядзецца пра такія пытаньні, як праход марскіх караблёў, пракладка кабеляў і трубаправодаў, авіязносіны. І цягам 12 гадоў гэты калідор не выклікаў ніякіх праблем. Але ўвосень 2005 году была абнародаваная дамова пра будаўніцтва Паўночнаэўрапейскага газаправоду.

Калі прапанаванае вяртаньне да межаў 1993‑га году ўрэчаісьніцца, меркаваны трубаправод апынецца ў зоне эстонскіх тэрытарыяльных водаў.

Трэба адцеміць, што пабудова газаправоду выклікае рэзкую крытыку з боку эстонскіх уладаў. Мясцовая прэса актыўна публікуе «выкрывальніцкія» матэрыялы, чутная занепакоенасьць «зялёных» экалёгіяй мора і прылеглых да яго тэрыторый. Да таго ж, пасьля пуску газаправоду Эстонія будзе адрэзаная ад транзыту расейскага газу. Паводле Ігара Гразіна й ягоных паплечнікаў, эканамічныя страты складуць каля 50‑70 мільёнаў даляраў штогод.

Улады Эстоніі імкнуцца, каб і Фінляндыя выступіла за пашырэньне сваіх марскіх межаў. У выпадку станоўчага рашэньня тэрытарыяльныя воды дзьвюх краінаў злучацца, што ня дасьць Расеі працягнуць ПЭГ па «нэўтральным» дне Балтыкі. А для будаўніцтва газаправоду ў тэрытарыяльных водах неабходны дазвол дзяржавы, да якой гэтыя воды адносяцца.

З словаў Гразіна, новы закон ня мае патрэбы ва ўзгадненьні зь іншымі дзяржавамі, бо можа быць рэалізаваны на падставе Марской канвэнцыі ААН.

rzd-partner.ru, Deutsche Welle

* * *

Мы заўважылі паўсталыя ў Расеі праблемы пры рэалізацыі й падтрымцы тэхнічна складаных праектаў, а таксама, што незалежны маніторынг навакольнага асяродзьдзя ў Расеі трактаваўся як крымінальнае злачынства ці быў у вялікай ступені засакрэчаны. У той жа час няма нічога ненатуральнага ў пастаянным унёску рэсурсаў Расеі ў сусьветную эканоміку і далейшым росьце экспарту яе энэргетычнай сыравіны. Але мы лічым, што гэта ня мусіць адбывацца за кошт парушэньня законных інтарэсаў, правоў, а ў дадзеным выпадку й экалягічнай ды энэргетычнай бясьпекі любых дзяржаў

Мы не ўважаем патрэбным паўтараць відавочнае — тое, што гаворка ня йдзе пра ніякія тэрытарыяльныя зьмены. Гаворка ідзе пра вяртаньне на падставе міжнароднага права нашых правоў, ад якіх мы добраахвотна ў аднабаковым парадку адмовіліся ўвесну 1993 году.

Eesti Paevaleht via Inosmi.ru

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат6

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

Грамадзяніна Індыі трымаюць у палоне ў Беларусі і патрабуюць выкуп3

Рыжанкоў: Мы гатовыя да перамоваў у любы момант, на любой тэрыторыі і без папярэдніх умоў5

Колькі каштуе ўдар у нос? У Гомелі судзяць футбалістаў за масавую бойку на стадыёне3

У Расіі прэзентавалі першага чалавекападобнага робата са штучным інтэлектам. Ён выйшаў на сцэну і адразу грымнуўся6

Для пацярпелай у жудаснай аварыі ў Тайландзе 28‑гадовай беларускі знайшлі донараў крыві1

Лукашэнка заявіў, што «Буравеснік» нам непатрэбны. МЗС Расіі яму адказаў12

Міністр унутраных спраў Літвы прапанаваў перавозчыкам пратэставаць у Беларусі20

У Гарадку прыватнік адкрыў сыраварню. Якія заробкі прапануе?1

Ксёндз у Беняконях трымае 300 індыкоў, кур і перапёлак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат6

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць