Меркаванні22

З гонарам і бяз страт

Цяпер, калі судзьдзя Людміла Савасьцян вынесла пастанову пра штраф Анатолю Ляўковічу, можна больш шырока і адкрыта напісаць пра тое, як сацыял‑дэмакраты сьвяткавалі гэтак званы Дзень працы.

Цяпер, калі судзьдзя Людміла Савасьцян вынесла пастанову пра штраф Анатолю Ляўковічу, можна больш шырока і адкрыта напісаць пра тое, як сацыял‑дэмакраты сьвяткавалі гэтак званы Дзень працы (усюды гэта Дзень салідарнасьці працоўных; раней і ў СССР ён называўся так, але пасьля распаду Саюзу яго «перахрысьцілі»).

Заяўку на сьвяткаваньне Першамая падавалі камуністы. Яны вырашылі арганізаваць усё самі. Сацыял‑дэмакраты былі пастаўленыя перад фактам. Ім заставалася або праігнараваць камуністычную акцыю, або быць гасьцямі на ёй, або самім падаць заяўку. Але заяўку падаваць было позна. Было вырашана ўдзельнічаць у сьвяткаваньні, але так, каб усе бачылі, што гэта ідуць сацыял‑дэмакраты, што гэта мітынгуюць сацыял‑дэмакраты.

Тым часам дэманстрацыя ўладамі была забаронена. Арганізатарам сьвяткаваньня прапанавалі правесьці маёўку. І арганізатары згадзіліся.

Практыка паказала, што ўладу ўдаецца перахітрыць, паставіўшы перад фактам, і што акцыя ўдаецца, калі яе праводзяць аднадумцы і калі пра сцэнар ведаюць адзін‑два чалавекі.

Сацыял‑дэмакраты сьцягваліся да вуліцы Багдана Хмяльніцкага. Гэта насупраць Акадэміі навук. Вуліца выходзіць да трамвайных шляхоў, што на вуліцы Якуба Коласа. І калі трохі збочыць, пачынаецца вуліца Сурганава.

Ад скрыжаваньня вуліц Якуба Коласа і Сурганава і пачалося шэсьце сацыял‑дэмакратаў. Пад партыйнымі сьцягамі (а гэтых сьцягоў, паводле маіх падлікаў, было ня менш як 50 — 22 з офісу БСДП, 21 берасьцейскі, 10 віцебскіх…) калёна прайшла да плошчы Бангалор і ўвайшла ў парк Дружбы народаў.

Вось у гэты момант, калі калёна БСДП ужо пераходзіла вуліцу Максіма Багдановіча, Сяргей Калякін адкрываў мітынг і заклікаў прысутных пачакаць, пакуль падыдуць сацыял‑дэмакраты.

Пра тое, што сацыял‑дэмакраты зьбяруць сваю калёну і што гэтая калёна пройдзецца па вуліцы, арганізатары акцыі не паведамлялі нікому, а найперш прэсе, бо яна раззваніла б пра гэты намер усяму сьвету. А таксама прэса ўведала, што сацыял‑дэмакратычная калёна рухалася пад сваімі сьцягамі па вуліцы толькі ў дзень затрыманьня і суду над Анатолем Ляўковічам. Але больш істотна, што пра гэта загадзя ня ведала менская міліцыя грамадзкай бясьпекі і палкоўнікі Найдзенка ды Падабед. Найдзенкава‑Падабедавы людзі ў гэты дзень адпачывалі. Рух калёны быў зафіксаваны толькі даішнікамі.

Служба Найдзенкі‑Падабеда спахапілася пасьля Першамаю. І відаць, што ёй дапамаглі здымкі на сайтах электронных СМІ. На гэтых здымках (зробленых, што праўда, у парку) яна магла сяго‑таго апазнаць. Але служба Найдзенкі‑Падабеда не магла, як заўсёды, выставіць сваіх вывучаных «сьведак». Яна вымушана была прасіць пра гэта даішнікаў. А раз даішнікі навучаныя сачыць больш за машынамі, чым за людзьмі, дык ня дзіва, што ў судзе супрацоўнік ДАІ Зьміцер Максіменка «не апазнаў спадара Ляўковіча, а паказаў на ягонага паплечніка», як піша карэспандэнтка радыё «Свабода». «Прычым, — удакладняе карэспандэнтка, — ён зрабіў гэта двойчы, калі судзьдзя папрасіла яго паказаць правапарушальніка».

Да прыходу калёны сацыял‑дэмакратаў над сабранымі луналі толькі два‑тры бел‑чырвона‑белыя сьцягі. Гэта былі сьцягі «Маладога фронту». З прыходам сацыял‑дэмакратаў на пляцоўцы пасьвятлела. І міжволі згадаліся словы Янкі Брыля: «У сьцягах нашых многа сьвятла».

Зрэшты, у кожнага сваё бачаньне. Так, карэспандэнт «Нашай Нівы» лічыць, што камуністычныя сьцягі пераважалі. Пры гэтым газэта зьмясьціла здымак, на якім відаць адзін камуністычны, адзін нацыянальны і зь дзясятак сьцягоў БСДП. І чуе кожны па‑свойму. Той самы карэспандэнт напісаў, што на мітынгу па‑беларуску прамаўляў толькі адзін Сяргей Скрабец. А выступу Анатоля Ляўковіча ён так і не пачуў.

Але больш важна адзначыць, што, акрамя Анатоля Ляўковіча, не пацярпеў ніводзін удзельнік Першамайскага шэсьця. Сацыял‑дэмакраты прайшлі дыстанцыю з гонарам і бяз страт. Рэдкі выпадак.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»23

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»

Усе навіны →
Усе навіны

Тату-мастаку з Гомеля, што жыве ў Польшчы, патрэбна дапамога. Некалькі месяцаў таму яму перасадзілі сэрца

«Яўрэй-сіяніст напаў на іранскае дзіця». У твітары істэрыя вакол фэйкаў пра беларуса, які напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце14

У Польшчы тэсціруюць пераход на 4-дзённы працоўны тыдзень. Чаму дзяржаве выгадна, каб людзі працавалі менш2

Беларускія комікі запусцілі ютуб-шоу спатканняў усляпую3

Пад Мінскам па віне п'янага кіроўцы «Мерседэса» загінулі дзве жанчыны і двое дзяцей3

Чалы: Лукашэнка гатовы пераступіць цераз асабістую нянавісць дзеля шанцу раскалоць эміграцыю8

Па дарозе са Швецыі ў Беларусь машына згубіла мінімум 300 тысяч кіламетраў прабегу — цяпер яе прадаюць за $15 тысяч8

Банкрутуе завод кампазітных канструкцый. У яго хацелі ўкласці 220 мільёнаў еўра

Пластычнаму хірургу з Беларусі вынеслі ў Маскве абвінаваўчы прысуд і адпраўляюць у калонію3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»23

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць