Свет22

У Польшчы затрыманыя 25 грамадзянаў Беларусі

На 48 гадзінаў, да высьвятленьня абставінаў, каму належалі наркотыкі, знойдзеныя ў аўтобусе, затрыманыя ўдзельнікі этна‑фальклёрнай суполкі Беларускага ўнівэрсытэту культуры, якія ехалі на гастролі ў Францыю.

На 48 гадзінаў, да высьвятленьня абставінаў, каму належалі наркотыкі, знойдзеныя ў аўтобусе, у якім чальцы этна‑фальклёрнай суполкі Беларускага ўнівэрсытэту культуры ехалі на гастролі ў Францыю, польскія мытныя службы затрымалі 25 грамадзянаў Беларусі. Затрыманьне адбылося 20 км ад Познані, на захадзе краіны.

Гаворыць кіраўнік дэлегацыі, дэкан факультэту традыцыйнай беларускай культуры й сучаснага мастацтва Вячаслаў Калацей:

— Нас спынілі польскія паліцэйскія, высадзілі з аўтобуса. Абшукалі аўтобус бяз нашай прысутнасьці. І вынесьлі з аўтобуса пакецік, як пазьней сказалі, з амфэтамінам. Яны трымалі яго без пальчатак. Сабака пры гэтым не брахаў. Паліцыянты пачалі пытацца, каму з нас належыць гэты пакет.

Потым затрыманых павезьлі ў Познань, каб зьняць адбіткі пальцаў. Паводле вынікаў экспэртызы павіннае быць прынятае адпаведнае рашэньне. Прадстаўнік беларускай амбасады ў Варшаве выехаў у Познань.

Польскае радыё для замежжа

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас18

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі краязнавец расказаў, якім было Замчышча і чаму знікла з карты сталіцы1

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім, але падпісваць з ім нічога не будзе9

У Кітаі жанчына выжыла пасля 22-х удараў нажом дзякуючы грудным імплантам

У Польшчы на беларуса напаў рабаўнік проста на вуліцы4

У Беларусі значна скарацілася колькасць абортаў

Супрацьбункерная бомба ЗША: што пра яе вядома і ці сапраўды яна можа разбурыць ядзерныя бункеры Ірана?2

Работа беларускага кампазітара стала альбомам тыдня ў Аўстраліі2

Міністр адукацыі прызнаў за бацькамі права купляць школьную форму дзе заўгодна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас18

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць