Кіраўнік місіі АБСЕ ў Беларусі Оке Петэрсан пакідае сваю пасаду. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў офісе арганізацыі ў Мінску. Шведскі дыпламат будзе працаваць прадстаўніком Савета Еўропы ва Украіне.
Пакуль невядома, хто будзе новым кіраўніком офіса АБСЕ ў Мінску. Аднак, згодна з правіламі арганізацыі, на гэтую пасаду не могуць быць прызначаны прадстаўнікі краін, з якімі Беларусь мае агульныя межы.
Нагадаем, О.Петэрсан быў прызначаны кіраўніком мінскага офіса АБСЕ 2 жніўня 2005 года і прыбыў у Беларусь 29 жніўня. Да яго гэтую пасаду займалі нямецкія дыпламаты Ханс‑Георг Вік і Эберхард Хайкен.
О.Петэрсан — кар’ерны дыпламат. Да прызначэння ў Беларусь ён узначальваў дэпартамент МЗС Швецыі па пытаннях палітыкі ў сферы бежанцаў і міграцыі. Вопыт пасла на дыпламатычнай службе ўключае місіі ў Расіі і краінах Усходняй Еўропы, у прыватнасці ва Украіне, а таксама ў Афрыцы, ЗША, краінах Паўднёва‑Усходняй Еўропы.
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары