Архіў

Андранiк Антанян. Магiя iмя

№ 2 (99) 2 лютага 1998 г.

Магiя iмя

 

У 1981 годзе мае бацькi набылi прайгравальнiк «Вега-232» i разам зь iм цэлую кiпу кружэлак. Звычайны на той час набор складаўся з Алы Пугачовай, Сафii Ратару, Чырвоных Макаў, Джо Дасэна, «Аббы» ды Ўладзiмера Высоцкага. Прыкладна ў такiм выглядзе мой музычны кругагляд праiснаваў да 1987 году. Натуральна, на ўроках музыкi я, у межах дадзенага мне прыродаю таленту, гарланiў пра «во полi березка стояла, выпiла сто грам i упала» ды пра Саўку з Грышкам, што змайстравалi бяз дай патрэбы дуду. Але ўсё гэта была мастацкая самадзейнасьць, удзельнiчаць у якой было калi не абавязкова, то вельмi нават пажадана. З бацькоўскага музычнага набору адзiным, што прыйшлося мне да густу, былi кружэлкi Высоцкага. Вяртаючыся са школы, я ставiў на «вяртак» падрапаныя грубай iголкай кружэлкi i жыў пад гэтыя песьнi ажно да самага вяртаньня бацькоў з працы. У той час я мог бы даць такое вытлумачэньне слову «воля» — гэта той час, калi бацькоў няма ў хаце.

Фрэнк Запа неяк сказаў, што пiсаць пра музыку, гэта ўсё роўна, што танчыць пра архiтэктуру. Але цi быў Уладзiмер Высоцкi музыкам? Калi даць станоўчы адказ на гэтае пытаньне, то трэба прызнаць музыкам любога панка, у якога хапiла цярпеньня навучыцца рытмiчна торгаць дзьве струны на гiтары. Якасьцi паэтычных тэкстаў Высоцкага нiчым не вылучаюцца з аграмаднай лавiны вершаванай прадукцыi паэтаў «трэцяй рукi». Але дастаткова на кружэлцы надпiсу «Уладзiмер Высоцкi», каб забясьпечыць ёй немалы камэрцыйны посьпех. Я неяк паспрабаваў зрабiць сярод сваiх знаёмых невялiчкае сацыялягiчнае дасьледаваньне. Людзям з самым розным адукацыйным цэнзам i густам, з розных сацыяльных слаёў задаваў адно й тое ж пытаньне «Цi падабаецца Вам Высоцкi?», i адказы былi абсалютна аднолькавыя — «Ну ня ўсё, вядома. Але сёе-тое з задавальненьнем слухаю».

Яго слухалi й слухаюць у абшарпаных пралетарскiх маласямейках i на пасядзелках багемы, дзе п’юць трункi праз саломiнку ды пускаюць тонкiмi струменьчыкамi пад столь цыгарэтны дым. Фэномэн культавасьцi Ўладзiмера Высоцкага ў савецкай культуры трымаецца на ягонай прафэсii —акторстве. Ён хацеў i падабаўся вэтэранам вайны, грубым сталяварам i шахцёрам, швеям-матарысткам, у iнтэрнатах, заселеных прышчавымi пэтэвэшнiцамi, футбольным трэнэрам i iнжынэрам. Ягоныя досьцiпы, як тыя показкi пра Пецьку з Васiлём Iванавiчам, былi даступныя маленькiм дзецям, але ў той жа час сьмешныя для прафэсуры. Ён бездакорна капiяваваў жэсты, словы, манеру паводзiнаў людзей таго цi iншага сацыяльнага слою й паўсюдна станавiўся «сваiм мужыком». Франтавiком, альпiнiстам, фiзыкам, блазнаватым пралетарам — кiм заўгодна. Пражывi ён яшчэ гадоў дзесяць — то касiў бы пад рокера й даваў бы супольныя канцэрты зь якiм-небудзь заклапочаным сацыяльнай праблематыкай Шаўчуком, сьпяваў бы жартоўныя песьнi пра новых рускiх, мо й пра ППРБ што-небудзь зарыфмаваў. I яго б любiлi й шанавалi. Як шануе народ таленты газэтных мастакоў-карыкатурыстаў.

У Беларусi падобнай трываласьцю пасьмяротнай народнай любовi можа пахвалiцца другi Ўладзiмер Сямёнавiч... Караткевiч.

Андранiк Антанян

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас18

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская спявачка Ані Лорак атрымала расійскае грамадзянства3

Пуцін назваў заявы пра жаданне Расіі напасці на НАТА трызненнем3

Мінскі краязнавец расказаў, якім было Замчышча і чаму знікла з карты сталіцы1

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім, але падпісваць з ім нічога не будзе9

У Кітаі жанчына выжыла пасля 22-х удараў нажом дзякуючы грудным імплантам

У Польшчы на беларуса напаў рабаўнік проста на вуліцы4

У Беларусі значна скарацілася колькасць абортаў

Супрацьбункерная бомба ЗША: што пра яе вядома і ці сапраўды яна можа разбурыць ядзерныя бункеры Ірана?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас18

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць