Архіў

У вянок Францiшку Вiславуху

№ 8 (105) 29 красавіка 1998 г.

Каляндар

У вянок Францiшку Вiславуху

Польскi пiсьменьнiк Францiшак Вiславух (24.09.1896 — 23.03.1978) нарадзiўся i доўгi час жыў у маёнтку Пырковiчы, што на Драгiчыншчыне. Памёр 20 гадоў таму, пахаваны ў Лёндане. Ягоныя творы «Opowiadania poleskie» (Londyn, 1968, Warszawa, 1994), «Echa Polesia» (Londyn, 1979), «Na sciezkach Polesia» (Londyn, 1976) — гэта своеасаблiвая малая энцыкляпэдыя Палесься 1930-х гадоў.

У Пырковiчах, у занядбаньнi, але шчэ захавалiся рэшткi маёнтку Вiславухаў — «палескага роду», як назваў сваю працу «новаадкрывальнiк» свайго выдатнага земляка, настаўнiк Пырковiцкай школы Я.Квачук. Хто хоча, можа дабрацца да гэтых мясьцiнаў — гэта чыгуначны прыпынак «станцыя Драгiчын».

Ад маёнтку ў Пырковiчах адстаяць вельмi мiлы палацык, царква i парк, выкананыя ў стылi позьняга клясыцызму (пачатак ХIХ ст.).

Побач з Пырковiчамi вёска Заказельле i радавы маёнтак Ажэшкаў з ампiрным палацам, паркам, нэагатычнай каплiцай (труны зь якой, як гэта звычайна рабiлася ў савецкiя часы, выкiнулi на двор) i вiнакурняй. Тут сама недалечка вёска Людвiнова, дзе жыла Элiза Ажэшка: тут у 1862 г. зьбiралася шляхта, змаўляючыся на паўстаньне, тут лячылi параненага Траўгута ў 1864 г. Захавалiся парк i сьляды сялiбы. Побач жа ў Папынай i Ляхавiчах — традыцыйныя берасьцейскiя драўляныя цэрквы, а ў Новай Папыне — драўляны касьцёл. Файны маршрут выходных дзён.

Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства «Загародзьдзе» правяло ў Берасьцi сэмiнар, прысьвечаны жыцьцю ды творчасьцi Вiславуха, з выездам у Пырковiчы. Аналягiчны сэмiнар адбыўся i ў Менскiм лiнгвiстычным унiвэрсытэце. Сэмiнары не ўдалося б правесьцi, калi б ня шчырая праца прафэсараў Аляхновiча (Берасьце) i Вярэнiча (Менск), анi без спрыяньня дырэктара Пырковiцкай школы Ю.Камiсарчука.

Фёдар Пракапчук

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць23

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не магу аддаць 10 тысяч еўра за незразумелы ўрывак у 4 секунды». Што за відэа Мельнікавай спрабуюць уцюхаць Лявончыку і Ціханоўскаму?13

Спецыялістка расказала, чаму ў гэтым годзе даражэе мёд3

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда7

На беларуска-польскай мяжы ўзяліся за льготнікаў, якія за грошы дапамагаюць хутчэй праехаць чаргу6

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА12

«Хацелі апытаць мясцовых, але практычна кожны другі аказаўся госцем з Расіі»78

На рамонт Луўра хочуць выдаткаваць 800 мільёнаў еўра. А на «Мону Лізу» могуць увесці асобны дадатковы квіток

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць23

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць