Здарэнні

Школьнiк сутэнёр

Дзесяцiкласнiк адной з сярэднiх школ Жлобiна быў затрыманы сталiчнымi праваахоўнiкамi ў Мiнску: юнак спрабаваў вывезцi за мяжу дзяўчат для сэксуальнай эксплуатацыi.

Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» выконваючы абавязкi начальнiка групы iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандр Ластоўскi, 17‑гадовы хлопец змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання. А праявiў ён свае «таленты» ў зусiм незвычайнай для падлетка справе: школьнiк падрыхтаваў групу мiнчанак, якiх хацеў даставiць у Маскву, дзе iх чакала незайздросная доля — улагоджваць сэксуальныя прыхамацi клiентаў. Паводле папярэдняй iнфармацыi, дзесяцiкласнiк са Жлобiна часта гасцяваў у Мiнску, дзе ў яго было шмат знаёмых. У сталіцы Расеі ў яго таксама былi пэўныя сувязi: малы, ды раннi раззнаёмiўся з людзьмi, якiя маюць дачыненне да некаторых забаўляльных маскоўскiх клубаў. Апошнiя i прапанавалi яму за пэўны працэнт ад здзелкi знайсцi сiмпатычных сэкс‑рабынь для працы ў Маскве. Выкарыстоўваючы Iнтэрнэт, школьнiк сустракаўся з дзяўчатамi, якiх змог «вылавiць» на сайтах для знаёмства. А потым у ход iшло красамоўства: гаварлiвы юнак «закалыхаў» размовамi аб маскоўскiх высокiх заробках i прыгожым жыццi пяць мiнчанак, якiя далi яму згоду паехаць шукаць сумніўнае шчасце. Аднак у апошнi момант у справу ўмяшалiся праваахоўнiкi, якiя i затрымалi гора‑сутэнёра.

Каментары

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць