Архіў

Зьміцер Бартосік. Штыр

№ 09 (130) 1999 г.


ШТЫР

 

Ня так даўно я зарабляў сабе на хлеб уласнымi рукамi — разам з параю сябрукоў умацоўваў дзьвярныя скрынi з дапамогай жалезных штыроў i пэрфаратара. Галоўная задача гэтага занятку, як і любой халтуры, заключалася ня ў якасьці працы, а ў колькасьці клiентаў. I колькасьць гэтая залежала, у першую чаргу, ад нашага ўменьня працаваць языкамi. Паспрабуйце даказаць бабулi за кардоннымi дзьвярыма, выгляд якіх за сто гадоў не спакусiў нiводнага злодзея, што якраз ЦЯПЕР i настаў час для ўмацоўваньня крэпасьцi. ЦЯПЕР, калі разам з цэнамi расьце крывая кватэрных крадзяжоў. Пасьля бабульчынай згоды i пяцi хвiлiнаў працы ўсе былі задаволеныя. У сьцяну забiты штыр, якi перажыве праўнукаў гаспадыні, а ў тваёй кiшэнi застаецца траціна яе пэнсii.

Усім было зразумела, што штыры ў сьцяне не дададуць бабульцы анiчога, акрамя хвiлiны радасьцi й страты нялiшняй капейкi. Вось толькi абмінуць бабульку нiяк нельга. Таму што менавiта яна становіцца тваiм саюзьнiкам на ўвесь працоўны вечар. Напэўна, не жадаючы заставацца ў самотных дурнiцах, яна пачынае шумную агiтацыю сярод суседзяў. I вось на роў твайго пэрфаратара зьбягаецца ледзь ня цэлы пад’езд. I дзякуючы хвалi, што падняла тая першая бабуля, цябе ўжо чакае чарга.

За ўвесь свой пэрфаратарны пэрыяд жыцьця я ўмацаваў ня менш за тры тысячы дзьвярных скрыняў. I па маiх падлiках, можа якой пары соцень людзей гэта было насамрэч неабходна. Астатнiя рабiлi гэта iнстынктыўна. Каб цаною ў тры даляры не выглядаць горш за суседзяў. Умацоўвалi свае сьмярдзючыя жылiшчы нават самыя апошнія алкашы. Ня йначай, дзеля адной толькі фразы: «Хазяiн, прынiмай работу». Гэтым зваротам — хазяiн — мы давалi iм магчымасьць хоць на хвiлiну запаважаць самiх сябе. Але былi такiя дзьверы, куды мы са сваiмi штырамi ня совалiся. Гаспадары гэтых дзьвярэй моўчкi праходзiлi паўз нашыя раскладзеныя прылады, толькi кiнуўшы высакамерны пагляд на нашыя стараньнi. Iх дзьверы, зробленыя зь якаснай сталi, напоўненыя, на выпадак выбуху, бэтонам, з густам аздобленыя шпонам, насiлi гордую прыстаўку «эўра».

«Эх, нам усё роўна да эўрадзьвярэй не дажыць, украпляйце сваiмi штырамi»...

Ужо тры гады мой пэрфаратар не палохае дзетак беларусаў. А гэтая мудрая фраза згадваецца да сёньня. Асаблiва пры поглядзе на мапу Ўсходняй Эўропы. Хутка ўжо чатыры эўрадзьверы, наглуха задраеныя для бамжоў, паўстануць на нашай пляцоўцы. А мы ўсё мiлуемся на свой аднойчы забiты штыр ды ломiмся з агiтацыяй ў самы загаджаны тамбур. Дзе нас не назавуць «хазяiнам».

Але я ведаю — як бы, на першы погляд, мёртва штыр не зайшоў у бэтон, яму й там не пазьбегнуць карозii. А эўрадзьверы сапраўды лепш. Паглядзiце, амаль усе суседзi паставiлi.

Зьміцер Бартосік


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць