Архіў

Дзяніс Раманюк. Праект стагодзьдзя

№ 30 (151), 8 лістапада 1999 г.


 

Праект стагодзьдзя

На мінулым тыдні ў менскім Палацы Мастацтваў зачынілася мастацкая акцыя Сяргея Войчанкі і Ўладзімера Цэсьлера «Праект стагодзьдзя».

 

Сяргей Войчанка і Ўладзімер Цэсьлер — вядомыя творцы рэклямнага мастацтва, што шматразова даказалі сваімі выдатнымі творамі і перамогамі на ўсіх магчымых конкурсах. Але пры ўсёй павазе перад знанымі мэтрамі схіляюся да думкі, што ўбачанае — гэта больш самарэкляма, чым «Праект стагодзьдзя», пра што сьведчыць выкарыстаньне ўсіх магчымых сродкаў прамоцыі – амбіцыйная назва, спэкуляцыя сусьветна вядомымі імёнамі, транспаранты, эфэктны плякат і г.д. Зьдзівіла і ўразіла татальная прысутнасьць спонсараў, рэклямныя транспаранты якіх бадай упершыню прысутнічалі непасрэдна ў выставачнай залі, а фірмовы чырвоны колер аўтары, відаць, каб максымальна прагнуцца, вывелі на подыюмы, дзе дэманстраваліся творы, вытанчанасьці якіх ён адназначна не пасаваў. Чырвоны колер спонсараў, якія, магчыма, пашкадавалі грошай на арэнду больш адпаведнай для камэрных твораў залі ці на больш адэкватную арганізацыю існуючай прасторы.

Што датычыць канцэпцыі, то акцыя выглядала як рэфлексія «абарыгенаў» пра тое, што зроблена ў «вялікім сьвеце». Тады як падбор пэрсаналіяў (сярод якіх Жан Тынгелі, Франс Мазарэль, Іосіф Бродзкі, Эндру Ўайт, Гюнтэр Юкер ды іншыя) ажыцьцяўляўся не паводле прынцыпу прынцыповай суб’ектыўнасьці, як сьцьвярджаюць аўтары, а паводле таго, чые дасягненьні і асобы мелася магчымасьць адлюстраваць з максымальным візуальным эфэктам.

Дзяніс Раманюк


Каментары

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры20

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту6

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»9

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?31

Трамп заявіў пра намер вярнуць пад кантроль ЗША вайсковую базу ў Афганістане3

Заклінальнік Трампа: як брытанскі прэм'ер знайшоў падыход у зносінах з прэзідэнтам ЗША4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры20

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць