Меркаванні7272

Выратаваньне Мілінкевіча

Беларускія палітыкі так і ня ўцямілі — яны змагаюцца ня з проста сыстэмай, а з моцнай харызматычнай асобай. Асобе ня можа супрацьстаяць безасабовасьць з чатырох чалавек, якая дзіўным чынам спалучае камуніста, дэмакрата, сацыял‑дэмакрата і народафронтаўца ў адным пакеце.

Былому кандыдату на пост прэзыдэнта Беларусі Аляксандру Мілінкевічу прапанавалі ўзначаліць альянс «За эўрапейскую будучыню Беларусі», які цяпер ствараецца. Калі Мілінкевіч пагодзіцца, то альянс стане альтэрнатывай Кангрэсу дэмакратычынх сіл Беларусі, які нядаўна зьняў Мілінкевіча з паста лідэра гэтага апазыцыйнага аб’яднаньня і абраў чатырох сустаршыняў Кангрэсу. Але справа нават не ў імкненьні перайсьці да калектыўнага кіраўніцтва і пазбавіцца ад лідэра, які ўспрымаецца ў Беларусі й за яе межамі ў якасьці рэальнага прадстаўніка апазыцыі. Справа ў дзіўнай неадэкватнасьці беларускіх апазыцыянэраў.

Пасьля зьняцьця Мілінкевіча, які дамогся найлепшых спаміж апазыцыйных кандыдатаў вынікаў на выбарах прэзыдэнта краіны — і з афіцыйнага, і зь неафіцыйнага гледжаньня — стала абсалютна няясна, навошта было класьці столькі высілкаў для падтрымкі гэтай кандыдатуры, ейнай раскруткі і прэзэнтаваньня ў якасьці альтэрнатывы Аляксандру Лукашэнку, навошта было выводзіць на плошчу ў цэнтры Менску тысячы маладых людзей? Бо ж абраньне калектыўнага кіраўніцтва апазыцыяй дэманструе, што беларускія палітыкі так і ня ўцямілі — яны змагаюцца ня з проста сыстэмай, а з моцнай харызматычнай асобай. Асобе ня можа супрацьстаяць безасабовасьць з чатырох чалавек, якая дзіўным чынам спалучае камуніста, дэмакрата, сацыял‑дэмакрата і народафронтаўца ў адным пакеце. Толькі яскравы і моцны лідэр можа быць ня проста апанэнтам, але хаця б палітычным партнэрам беларускага прэзыдэнта. Я нават не сьцьвярджаю, што Мілінкевіч акурат такі лідэр. Але тое, што ён такім хацеў зрабіцца, і такім яго хацелі прэзэнтаваць, несумненна.

Словам, пасьля Кангрэсу дэмакратычных сілаў гаварыць пра будучыню беларускай апазыцыі стала, мякка кажучы, праблематычна. І цяперашняя прапанова, зробленая Мілінкевічу часткай апазыцыі, ня згоднай з рашэньнямі Кангрэсу, — проста спроба ўратаваць тое, што яшчэ можна зьберагчы пасьля фактычнага расколу ў апазыцыйных шэрагах. Аднак для рэальнага працягу апазыцыйнай дзейнасьці неабходная ня проста згода Мілінкевіча ўзначаліць новы рух, а і гатовасьць чацьвёркі сустаршыняў Кангрэсу дэмакратычных сілаў зразумець, што было прынятае памылковае рашэньне, і апэратыўна ад яго адмовіцца. Зрэшты, калі яны гэтага і ня зробяць, тае бяды — тым хутчэй кіраўнікамі беларускіх апазыцыянэраў стануць прадстаўнікі новага пакаленьня, а цяперашнія правадыры ўвойдуць у гісторыю сваёй краіны як маргіналы‑няўдачнікі эпохі Аляксандра Лукашэнкі.

Віталь Портнікаў, Politcom.ru

Каментары72

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА36

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Добрушы школьны прыбіральшчык вырабіў сметніцу з парасонам і сабачкам ФОТАФАКТ1

У Гомелі беларусам прапануюць за 500 рублёў паляжаць у труне5

У цэнтры Гомеля расіяне паставяць помнік князю Паскевічу4

Польскі фермер расказаў, як набыў трактар Belarus, а цяпер пакутуе1

Міністр унутраных спраў Польшчы: Закрыццё мяжы будзе часовым, але адменяць яго не аўтаматычна10

У Польшчы затрымалі беларускага шпіёна і высылаюць аднаго з дыпламатаў2

Беларуская чыгунка прадае вагоны, якімі раней абслугоўваліся маршруты ў Еўропу1

Да чаго прывядзе поўнае закрыццё мяжы з Польшчай19

У Непале жонку аднаго экс-прэм'ера пабілі разам з мужам, а жонку другога спалілі жыўцом10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА36

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць